Тэмпература кіпення: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Replacing 11._Температурата_и_вриењето_на_течност.ogg with File:11._Температурата_и_вриењето_на_течност.ogv (by CommonsDelinker because: [[:c:COM:FR|File renamed
 
Радок 1: Радок 1:
[[File:11. Температурата и вриењето на течност.ogg|thumb|right|280px|]]
[[File:11. Температурата и вриењето на течност.ogv|thumb|right|280px|]]
'''Тэмпература кіпення''', '''пункт кіпення''' — [[тэмпература]], пры якой адбываецца [[кіпенне]] [[вадкасць|вадкасці]], якая знаходзіцца пад сталым ціскам. Тэмпература кіпення адпавядае тэмпературы насычанага пару над плоскай паверхняй кіпячай вадкасці, бо сама вадкасць заўсёды крыху перагрэтая адносна тэмпературы кіпення.
'''Тэмпература кіпення''', '''пункт кіпення''' — [[тэмпература]], пры якой адбываецца [[кіпенне]] [[вадкасць|вадкасці]], якая знаходзіцца пад сталым ціскам. Тэмпература кіпення адпавядае тэмпературы насычанага пару над плоскай паверхняй кіпячай вадкасці, бо сама вадкасць заўсёды крыху перагрэтая адносна тэмпературы кіпення.



Актуальная версія на 16:10, 7 лютага 2017

Тэмпература кіпення, пункт кіпеннятэмпература, пры якой адбываецца кіпенне вадкасці, якая знаходзіцца пад сталым ціскам. Тэмпература кіпення адпавядае тэмпературы насычанага пару над плоскай паверхняй кіпячай вадкасці, бо сама вадкасць заўсёды крыху перагрэтая адносна тэмпературы кіпення.

Згодна з ураўненнем Клапейрона-Клаўзіуса з ростам ціску тэмпература кіпення павялічваецца. Гранічнай тэмпературай кіпення з'яўляецца крытычная тэмпература рэчыва.

Сталасць тэмпературы кіпення[правіць | правіць зыходнік]

Тэмпература кіпення пры атмасферным ціску прыводзіцца звычайна як адна з асноўных фізіка-хімічных характарыстык хімічна чыстага рэчыва.

Аднак звесткі аб тэмпературы кіпення звышчыстых рэчываў, у прыватнасці такіх арганічных вадкасцей, як эфір і бензол, могуць мець істотныя адрозненні ад звычайных таблічных звестак. Гэта звязана з утварэннем асацыятаў, якія могуць назапашвацца ў вадкасці пры адсутнасці вады, як медыятара ўстанаўлення раўнаважнага стану. Так, звышчысты бензол можа быць падвергнуты фракцыйнай перагонцы ў дыяпазоне 80-118 ° C.