Вігвам: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 31: | Радок 31: | ||
* [[Тыпі]] |
* [[Тыпі]] |
||
* [[Хоган]] |
* [[Хоган]] |
||
* [[Пуэбліта]] |
|||
* [[Іглу]] |
* [[Іглу]] |
||
* [[Будан]] |
* [[Будан]] |
Версія ад 05:37, 21 сакавіка 2017
Вігва́м (з алган.: wīkwām, літаральна "жытло")[1], таксама вядмы як ве́ту (з мовы вампаноаг: wetu, "дом")[2] і вікія́п (з месквакі: wikiyapi, "хаціна")[3] — аднакамернае жытло паўночнаамерыканскіх індзейцаў купалападобнай формы. Першапачаткова алганкіны называлі так розныя па тыпу хаціны, у тым ліку доўгія бервяныя дамы. З XVII ст. еўрапейскія каланісты ўжывалі гэта паняцце для ўсіх жылых будынкаў лясных індзейцаў усходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Толькі ў XIX ст., калі адбылася навуковая сістэматызацыя, назва вігвам замацавалася за пэўным па форме тыпам жытла.
Гісторыя
Відавочна, вігвам — адзін з найстаражытнейшых тыпаў жытла. Вігвамападобныя будынкі выяўлены археолагамі нават на тэрыторыі Еўропы (каля 11 000 гадоў таму)[4]. Даследаванне стаянак палеаіндзейцаў паказвае, што яны таксама карысталіся круглявымі хацінамі са слупом у цэнтры[5].
Алганкіны, што ў XVII ст. насялялі лясную зону ўсходняга ўзбярэжжа і Вялікіх азёр Паўночнай Амерыкі выкарыстоўвалі слова wīkwām адносна любога тыпу жытла. Прычым, яны будавалі самыя розныя па форме хаціны з розных матэрыялаў[6]. Каркасныя пабудовы ў форме купалу, дзе сцены адначасова з'яўляліся дахам, былі шырока распаўсюджаны ў плямён, што былі вымушаны сезонна перамяшчацца па пэўнай тэрыторыі, паколькі адначасова займаліся паляваннем і земляробствам. Нават тыя плямёны, што пад уздзеяннем еўрапейцаў пачыналі весці аселы лад жыцця, захоўвалі тыповую купалападобную канструкцыю, хаця стацыянарныя вігвамы патрабавалі лепшага ацяплення і часам — ваеннага ўмацавання.
Пасля з'яўлення ў XVII ст. французскіх і англійскіх паселішчаў у Паўночнай Амерыцы іх жыхары таксама выкарыстоўвалі жытлы, падобныя на індзейскія. Англійскія вігвамы ўзгадваюцца пры апісанні калоніі Масачусецкага заліва[7].
Да пачатку XX ст. змены ў ладзе жыцця прывялі да распаўсюджання еўрапейскіх тыпаў жытла сярод індзейцаў. Аднак нават у нашы дні вігвамы ўзводзяць як часовае сезоннае жытло паляўнічых у Канадзе, для рытуальных мэтаў або ў якасці забавы пры абслугоўванні турыстаў.
Канструкцыя
Для ўзвядзення вігвамаў выбіралася пляцоўка з роўнай паверхняй звычайна ў форме кола або авалу. Далей ладзіўся каркас з драўляных жэрдак. У лясной зоне паўночнага ўсходу Паўночнай Амерыкі выбіраліся маладыя гнуткія дрэвы да 5 м у даўжыню. На Вялікіх раўнінах вікіяпы будавалі з галін вярбы.
Жэрдкі згіналі ў форме аркі і замацоўвалі па краях пляцоўкі. У некаторых выпадках жэрдкі звязваліся над цэнтрам пляцоўкі. Для захавання планіроўкі ў час будоўлі ў цэнтры пляцоўкі ставілася прамое бервяно, над якім сшаплялі каркас. Для ўстойлівасці да вертыкальных жэрдак прымацоўваліся больш тонкія, што ішлі паралельна зямлі. Жэрдкі шчапляліся адна да адной з дапамогай палосак лубу і карэння хвоі. Купалападобная форма павінна была абараніць жытло ад частых атмасферных ападкаў.
Падрыхтаваны каркас пакрывалі карою, скурамі дзікіх жывёл, саламянымі і лісцянымі матамі, якія сшываліся разам для воданепранікальнасці. Знутры для ацяплення таксама выкарыстоўваліся саламяныя маты. У адрозненні ад знешніх, яны дэкараваліся. Падлогу пакрывалі хваёвымі галінамі, у зімовы перыяд — яшчэ і скурамі. Агмень уяўляў сабою яміну, вакол якой ладзілі земляную платформу.
Галерэя
-
Будоўля вігвама, 1863 г.
-
Хаціна аджыбвэ, 1846 г.
-
Вігвам мікмак, 1873 г.
-
Вікіяп апачы, 1903 г.
-
Сучасная рэканструкцыя вігвама алганкінаў XVII ст.