Месквакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Месквакі
Meshkwahkihaki
Travels through the interior parts of North America, in the years 1766, 1767, and 1768 (1781) (14598280338).jpg
Малюнак XVIII ст.
Агульная колькасць 4206
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова саўк-месквакі
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы саўк, маямі, кікапу

Месквакі (саманазва: Meshkwahkihaki , літаральна "з чырвонай зямлі"), таксама вядомыя як фокс (ад англ.: fox "ліса") — алганкінскі народ, карэнныя насельнікі ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Аява, Місуры, Небраска, Канзас і Аклахома. Агульная колькасць (2000 г.) — каля 4 206 чал.

Паводле легенд саміх месквакі, іх продкі ў старажытнасці былі вылеплены з гліны і прыйшлі на ўсход Паўночнай Амерыкі, калі ратаваліся ад голаду. Да пачатку XVII ст. яны насялялі берагі ракі Святога Лаўрэнція і паўночна-усходні бераг возера Антарыа. Вайна з іракезамі моцна саслабіла гэты народ. Але ў XVII ст. алганкінскія плямёны здолелі адсунуць іракезаў на поўдзень дзякуючы падтрымцы з боку французаў. Месквакі перасяліліся на ўсход сучаснага Мічыгана, дзе кантралявалі гандаль паміж французскімі калоніямі Канады і Місісіпі. Французы памылкова называлі іх "лісамі" (фр.: Les Renards) па найменню татэма аднаго з родаў.

У пачатку XVIII ст. імкненне французаў усталяваць на землях месквакі свае ваенныя ўмацаванні прывяло да працяглага канфлікту. У 1714 г. армія французаў і іх саюзнікаў-індзейцаў узяла ў аблогу ўмацаванае паселішча місквакі на тэрыторыі Вісконсіна, аднак з-за адчайнага супраціву была вымушана адступіць са значнымі стратамі. У 1721 г. Людовік XV аддаў загад знішчыць усіх месквакі. У 1730 - 1734 гг. французы і іх саюзнікі здолелі падзяліць адзінае апалчэнне супернікаў і пачалі спусташэнне іх вёсак. Да 1735 г. рэшткі атрадаў месквакі і саюзных ім саўк мігрыравалі на тэрыторыю Аява. Пасля 1830 г. — далей на захад.

Традыцыйнымі заняткамі месквакі былі земляробства, паляванне і гандаль. У канцы XIX - XX ст. сярод іх вылучыўся пласт дробных прадпрымальнікаў. Мужчыны-месквакі падтрымлівалі ваяўнічыя традыцыі свайго народа і служылі ў арміі ЗША, у тым ліку падчас II Сусветнай вайны. У нашы дні месквакі і саўк, што жывуць у рэзервацыях, таксама займаюцца абслугоўваннем турыстычных аб'ектаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]