Алба-Юлія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др (Script) File renamed: File:Flag of Alba Iulia.png → File:ROU AB Alba Iulia Flag.png File renaming criterion #6: Harmonize file names of a set of images (so that only one part of all names differs... Тэг: першае рэдагаванне |
|||
Радок 76: | Радок 76: | ||
У XVIII стагоддзі ўвагу на добраўпарадкаванні Алба-Юліі — аднаго з самых паўднёвых гарадоў габсбургскіх уладанняў — звярнулі аўстрыйскія [[Габсбургі]]. Пры імператары [[Карл VI, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Карле VI]] была пабудавана вялікая крэпасць у форме зоркі, па ўзоры [[Вабан]]авых умацаванняў Францыі, а сам горад атрымаў нямецкае імя Карлсбург. У 1794 г. высілкамі біскупа з роду [[Бацьяні]] была адкрыта першая ў Румыніі бібліятэка, жамчужынай якой лічыцца створаны пры [[Карл Вялікі|Карле Вялікім]] [[Залаты кодэкс з Лорша]]. |
У XVIII стагоддзі ўвагу на добраўпарадкаванні Алба-Юліі — аднаго з самых паўднёвых гарадоў габсбургскіх уладанняў — звярнулі аўстрыйскія [[Габсбургі]]. Пры імператары [[Карл VI, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Карле VI]] была пабудавана вялікая крэпасць у форме зоркі, па ўзоры [[Вабан]]авых умацаванняў Францыі, а сам горад атрымаў нямецкае імя Карлсбург. У 1794 г. высілкамі біскупа з роду [[Бацьяні]] была адкрыта першая ў Румыніі бібліятэка, жамчужынай якой лічыцца створаны пры [[Карл Вялікі|Карле Вялікім]] [[Залаты кодэкс з Лорша]]. |
||
[[1 снежня]] [[1918]] года ў Алба-Юліі было абвешчана пра далучэнне Трансільваніі да Румыніі, а праз чатыры гады у мясцовым саборы адбылося вянчанне [[Фердынанд I, кароль Румыніі|Фердынанда I]] на трон аб'яднанай дзяржавы. |
[[1 снежня]] [[1918]] года ў Алба-Юліі было абвешчана пра далучэнне Трансільваніі да Румыніі, а праз чатыры гады у [[Сабор Каранацыі, Алба-Юлія|мясцовым саборы]] адбылося вянчанне [[Фердынанд I, кароль Румыніі|Фердынанда I]] на трон аб'яднанай дзяржавы. |
||
== Выхадцы == |
== Выхадцы == |
Версія ад 15:29, 9 мая 2017
Горад
Алба-Юлія
Alba Iulia
| ||||||||||||||||||||||||||||||
А́лба-Ю́лія (рум.: Alba Iulia, ням.: Karlsburg, венг.: Gyulafehérvár) — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Трансільваніі і ўсёй Румыніі. Размешчаны ў жудзецы Алба, на рацэ Мурэш, у 270 км на паўночны захад ад Бухарэста. Насельніцтва 58 681 жыхароў (2011).
Гісторыя
Антычнасць
Алба-Юлія мела палітычную вагу ўжо ў глыбокай старажытнасці. У акрузе былі выяўлены Тэртэрыйскія надпісы, у якіх амерыканскі археолаг Марыя Гімбутас бачыць першую ў гісторыі пісьменнасць. У старажытнасці тут знаходзілася сталіца ваяўнічага племя дакаў, на месцы якой рымляне разбілі ваенны лагер Апулум (Apulum). Гэтае паселішча згадваецца антычным географам Пталамеем, а разваліны яго знаходзяцца ў 10 км ад сучаснага горада. Дзякуючы шматлікім раскопкам, мясцовы краязнаўчы музей мае багатую калекцыяю антычных старажытнасцей.
Сярэднявечча
Горад фігуруе ў сярэдневяковых крыніцах пад славянскім імем Балград, ці Бялград у часы славянізацыі Трансільваніі IX—XI стагоддзяў. Назва была перакладзена на латынь як Алба-Юлія і ўпершыню згадваецца ў такой форме ў 1097 годзе. З XI стагоддзя горад уваходзіць у склад Венгерскага каралеўства пад назвай Дзюлафехервар. У XII—XIII стагоддзя ў горадзе ўзводзіцца каталіцкі сабор, які потым быў перабудаваны пры Янашы Хуньядзі; там жа ён і пахаваны. У 1541—1690 гг. Алба-Юлія служыла сталіцай княства Трансільванія, хоць Міхаю Храбраму ўдалося ў 1599 годзе на кароткі час аб'яднаць пад сваёй уладай усе тры дунайскія княствы і каранавацца ў Алба-Юліі.
Новы час
У XVIII стагоддзі ўвагу на добраўпарадкаванні Алба-Юліі — аднаго з самых паўднёвых гарадоў габсбургскіх уладанняў — звярнулі аўстрыйскія Габсбургі. Пры імператары Карле VI была пабудавана вялікая крэпасць у форме зоркі, па ўзоры Вабанавых умацаванняў Францыі, а сам горад атрымаў нямецкае імя Карлсбург. У 1794 г. высілкамі біскупа з роду Бацьяні была адкрыта першая ў Румыніі бібліятэка, жамчужынай якой лічыцца створаны пры Карле Вялікім Залаты кодэкс з Лорша.
1 снежня 1918 года ў Алба-Юліі было абвешчана пра далучэнне Трансільваніі да Румыніі, а праз чатыры гады у мясцовым саборы адбылося вянчанне Фердынанда I на трон аб'яднанай дзяржавы.
Выхадцы
- Эрнст Мангел (1800, Алба-Юлія — 13 студзеня 1887, Афіны) — венгерскі музыкант, кампазітар і філэлін кіраўнік першага ваеннага аркестра рэвалюцыйнай Грэцыі і Грэчаскага каралеўства .
Зноскі
- ↑ Comunicat de presă privind rezultatele provizorii ale Recensământului Populaţiei şi Locuinţelor – 2011 . Alba County Regional Statistics Directorate (2 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2012. Праверана 3 ліпеня 2012.
Літаратура
- Liviu Stoica, Gheorghe Stoica, Gabriela Popa. Castles & fortresses in Transylvania: Alba County. Castele și cetăți din Transilvania: Județul Alba. Cluj-Napoca, 2009. — ISBN 978-973-0-06141-3, ISBN 978-973-0-06143-3 (памылк.)
- Heinz Heltmann, Gustav Servatius, Reiseführer Siebenbürgen, Thaur bei Innsbruck 1993, pag. 183.
- Recensământul general al populației României din 29 Decemvrie 1930, vol. II, pag. 522.
- Bălan, Șt.; Mihăilescu, N. Șt. — Istoria științei și tehnicii în România, date cronologice, Editura Academiei Republicii Socialiste România, București, 1985, p. 34.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алба-Юлія
- Афіцыйны сайт горада Алба-Юлія (рум.), (англ.), (ням.)