Фердынанд I (кароль Румыніі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Фердынанд I, кароль Румыніі)
Перайсці да: рух, знайсці
Фердынанд I
рум.: Ferdinand I
Фердынанд I
Kingdom of Romania - Medium CoA.svg
сцяг
Кароль Румыніі
10 кастрычніка 1914 — 20 ліпеня 1927
Папярэднік: Караль I
Пераемнік: Міхай I
 
Веравызнанне: Каталіцтва
Пахаванне: Курця-дэ-Арджэш
 
Узнагароды:
Ордэн Караля I
Ордэн Міхая Храбрага
Ro3osr.gif
Ордэн Чорнага арла
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Order of the Golden Fleece Rib.gif
Ордэн Падвязкі
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Кароны Румыніі
Ордэн Святога Георгія III ступені

Фердынанд I (рум.: Ferdinand I, поўнае імя Фердынанд Віктар Мейнард Альберт, 24 жніўня 186520 ліпеня 1927) — кароль Румыніі з дынастыі Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў з 10 кастрычніка 1914 да сваёй смерці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Леапольда Гогенцолерн-Зігмарынген і Антоніі Партугальскай. Пляменнік Караля I, апынуўся на прастоле з прычыны адмовы ад правоў бацькі (1880) і старэйшага брата Вільгельма (1888) стаць спадчынікамі. Пры гэтым, кіруючы праваслаўнай краінай, Фердынанд застаўся каталіком, з той умовай, што яго дзеці будуць выхоўвацца ў праваслаўнай веры.

У 1893 годзе ажаніўся з Марыяй, герцагіняй Эдынбургскай (18751938). Для сям'і спадчынніка прастола Караль I загадаў пабудаваць побач з каралеўскай рэзідэнцыяй замак Пелішор.

Паштовы блок. Румынія, 1993. Кароль Фердынанд I

Кіраванне Фердынанда пачалося неўзабаве пасля таго, як разгарэлася Першая сусветная вайна; у адрозненне ад дзядзькі, прыхільніка Германіі, ён прытрымліваўся нейтральных пазіцый, а ў 1916 пасля доўгіх перамоў Румынія ўступіла ў вайну на баку Антанты, што было ўспрынята Вільгельмам II як здрада дому Гогенцолернаў. Неўзабаве яна была разгромлена, і аўстра-германскія войскі занялі Бухарэст; Фердынанд быў вымушаны на некаторы час эміграваць.

Пасля вайны румынская дзяржава атрымала шырокія тэрытарыяльныя прырашчэнні (гл. Вялікая Румынія); у яе склад былі ўключаны Трансільванія і Букавіна, якія ўваходзілі ў Аўстра-Венгрыю, а таксама Бесарабія (апошняе не было прызнана СССР), якая належала Расійскай імперыі. У кастрычніку 1922 года Фердынанд быў каранаваны ў Алба-Юліі, традыцыйнай рэзідэнцыі трансільванскіх князёў.

Паваенныя гады былі азмрочаны канфліктам з сынам і спадчыннікам, кронпрынцам Каралем, які ўступіў у скандальны шлюб з адной са сваіх палюбоўніц і пакінуў краіну. Пазбавіўшы сына права атрымання ў спадчыну прастола, Фердынанд зрабіў непасрэдным пераемнікам малалетняга ўнука, Міхая I. Аднак праз тры гады пасля смерці Фердынанда Караль вярнуўся з-за межы, зрынуў сына і стаў валадарыць як Караль II.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Дзеці Фердынанда і Марыі:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Караль I
Кароль Румыніі
Kingdom of Romania - Big CoA.svg

1914-1927
Пераемнік:
Міхай I