Вук Стэфанавіч Караджыч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
др →Гл. таксама: clean up з дапамогай AWB |
||
Радок 38: | Радок 38: | ||
== Гл. таксама == |
== Гл. таксама == |
||
* [[Філіп Вішніч]] |
* [[Філіп Вішніч]] |
||
{{зноскі}} |
|||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 21:40, 10 мая 2017
Вук Стэфанавіч Караджыч | |
---|---|
Вук Стефановић Караџић | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1787 |
Месца нараджэння | сяло Тршыч, Асманская імперыя |
Дата смерці | 7 лютага 1864 (76 гадоў) |
Месца смерці | Вена, Габсбургская манархія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ana Karadžić[d][1] |
Дзеці | Mina Karadžić[d] і Dimitrije Karadžić[d] |
Род дзейнасці | мовазнавец, гісторык, перакладчык, пісьменнік, перакладчык Бібліі, дыпламат, збіральнік народных казак, антраполаг, філолаг, этнограф, фалькларыст |
Навуковая сфера | лінгвістыка, філалогія, фалькларыстыка, этнаграфія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | рэфарматар сербскай мовы, рэфарматар кірыліцы, адзін з заснавальнікаў сербскай літаратурнай мовы |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вук Стэфанавіч Караджыч (серб. Вук Стефановић Караџић; 7 лістапада 1787 — 7 лютага 1864) — сербскі лінгвіст, рэфарматар сербскай мовы.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Тршычы. Адукацыю атрымаў у Лозніцы, а пасля ў манастыры. Але бацька хутка вярнуў яго дадому, бо ў манастыры ён больш займаўся гаспадаркай, чым вучыўся. Вучыцца ў гімназыі ў Петрыне. Пазней вучыўся ў Бялградзе. У хуткім часе захворвае і ад'язджае на лячэнне ў Пешт. Падчас знаходжання ў Вене знаёміцца з Ернеем Капітарам, які дапамагае яму ажыццяўляць запланаванае. Там Караджыч пачаў працу па рэфармаванні мовы і правапісу і ўвядзенні народнай мовы ў мастацкую творчасць. Праз забарону друкавацца ў Сербіі і Аўстрыйскай імперыі з'язджае ў Расію, дзе мае магчымасць працаваць. Пахаваны ў Вене, прах перавезены ў Бялград.
Філалагічныя працы
У першай палове 19 стагоддзя Вук Караджыч з дапамогай вядучых тагачасных філолагаў (у тым ліку братоў Грым) і аўстрыйскай улады, якую прадстаўляў Ерней Капітар, рэфарміраваў сербскі правапіс. Працы Караджыча, сярод якіх першае (1818) і другое пашыранае (1852) выданні сербскага слоўніка, пераклад Новага запавету (1847), заклалі падмурак сучаснай стандартнай сербскай мовы, а таксама значна паўплывалі на фарміраванне сучаснай стандратнай харвацкай мовы. Вук Караджыч намагаўся наблізіць літаратурную мову да народнай, настойваў на прыманні ў літаратурную мову народных элементаў. Прапанаваў перарваць традыцыю пісьмовага маўлення, якое не мае апірышча ў народнай гаворцы, заснаваць новую літаратурную норму на базе жывой мовы. Намагаўся ачысціць сербскую мову ад царкоўнаславянізмаў як ненатуральных элементаў, а базай зрабіць новаштокаўскія дыялекты.
Рэформа кірыліцы
З стараславянскай азбукі Караджыч пераняў 24 літары:
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ж ж | З з |
И и | К к | Л л | М м | Н н | О о | П п | Р р |
С с | Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш |
Да іх дадаў: Ј ј, Љ љ, Њ њ, Ћ ћ, Ђ ђ и Џ џ
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ https://data.matricula-online.eu/de/oesterreich/wien/03-landstrasse-st-rochus/02-04/?pg=58 — Т. 4. Праверана 2 кастрычніка 2022.
- ↑ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/karadzic-wuk-stefanovic/ Праверана 30 жніўня 2022.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вук Стэфанавіч Караджыч
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1787 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Сербіі
- Памерлі 7 лютага
- Памерлі ў 1864 годзе
- Памерлі ў Вене
- Пахаваныя ў Бялградзе
- Выкладчыкі Бялградскага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці сербскай філалогіі
- Славянскія асветнікі
- Стваральнікі і прапагандысты моў
- Ганаровыя грамадзяне Заграбу