Хвошч: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
9 244 байты дададзена ,  5 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Налічваецца каля 30 [[Від, біялогія|відаў]]. Пашыраны ўсюды, за выключэннем [[Аўстралія|Аўстраліі]] і трапічнай [[Афрыка|Афрыкі]]; на [[Беларусь|Беларусі]] 8 відаў: хвошч балотны, хвошч зімавальны, хвошч лугавы, хвошч лясны, [[хвошч палявы]], або таўкачык, хвошч прырэчны, [[хвошч вялікі]], [[хвошч стракаты]]. Трапляюцца на [[балота]]х, [[луг]]ах, у [[Лес|лясах]] і [[вадаём]]ах.
 
== Батанічнае апісанне ==
Шматгадовыя [[Травы|травы]] з цвёрдымі [[Сцябло|сцёбламі]], насычанымі крэменязёмам, вышынёю да 1 м (у відаў, што палягаюць, даўжыня да 9 м). Сцёблы членістыя, рабрыстыя, кальчаковыя, пустыя, мяккія (на зіму адміраюць) або цвёрдыя (зімуюць); у некаторых відаў зялёныя, на верхавінцы заканчваюцца стробілам, у іншых — вясной спараносныя, белаватыя ці бураватыя, летам вегетатыўныя, зялёныя. [[Ліст|Лісце]] дробнае, лускападобнае. Фотасінтэз адбываецца ў зялёных сцёблах і галінах. Спарангіі размешчаны на спарангіяфорах, сабраных у верханінкавыя стробілы.
Шматгадовыя [[Травы|травы]] з цвёрдымі [[Сцябло|сцёбламі]], насычанымі крэменязёмам, вышынёю звычайна да 1 м, у відаў, што палягаюць, даўжыня дасягае да 9 м. Трапічны паўднёваамерыканскі ''Equisetum giganteum'' дасягае 10-12 м даўжыні і з'яўляецца [[ліяна]]й.
 
Шматгадовыя [[Травы|травы]] з цвёрдымі [[Сцябло|сцёбламі]], насычанымі крэменязёмам, вышынёю да 1 м (у відаў, што палягаюць, даўжыня да 9 м). Сцёблы членістыя, рабрыстыя, кальчаковыя, пустыя, мяккія (на зіму адміраюць) або цвёрдыя (зімуюць); у некаторых відаў зялёныя, на верхавінцы заканчваюцца стробілам, у іншых — вясной спараносныя, белаватыя ці бураватыя, летам вегетатыўныя, зялёныя. [[Ліст|Лісце]] дробнае, лускападобнае. Фотасінтэз адбываецца ў зялёных сцёблах і галінах. Спарангіі размешчаны на спарангіяфорах, сабраных у верханінкавыя стробілы.
 
[[Ліст|Лісце]] дробнае, лускападобнае. Лісты хвашчоў бурыя, карычневыя, пазбаўлены хларафілу, зрослыя ў ніжняй частцы ў трубчастую похву, якая прымацавана да вузла. Функцыю асіміляцыі ў хвашчоў выконваюць
зялёныя парасткі. Парасткі размяшчаюцца кальчакамі, прабіваючы похву зрослых лістоў.
 
На папярочным разрэзе сцябло мае наступную будову. Зверху яно няроўнае, мае ўзвышаныя ўчасткі (рабрынкі), якія чаргуюцца з лагчынкамі. Зверху сцябло пакрыта аднаслойнай эпідэрмай, насычанай крэменязёмам, што надае яму трываласць. Углыб ад эпідэрмы размешчана кара і кальцо дробных ізаляваных праводзячых пучкоў калатэральнага тыпу, закрытых, з карынальнымі (ад {{lang-la|carina}} — кіль, грэбень) каналамі. У цэнтры сцябла знаходзіцца поласць на месцы разбуранага асяродка. Пад рабрынкамі размешчаны ўчасткі механічнай тканкі, а пад лагчынкамі — асіміляцыйная тканка і валекулярныя (ад {{lang-la|vallicula}} — даліна, лагчынка) поласці.
 
У хвашчоў сустракаюцца карані двух тыпаў: карані са станоўчым геатрапізмам (растуць уніз, па накіраванню сілы цяжкасці) і карані агеатрапічныя (не рэгулююцца сілай цяжкасці). Станоўча геатрапічныя карані тоўстыя, дыяметрам 1-5 мм. Яны звычайна адыходзяць па аднаму ад вузлоў карэнішча і дасягаюць даўжыні 0,5-2 м, і такім чынам, усмоктваючая зона каранёў знаходзіцца ў абводненых гарызонтах глебы нават у відаў, якія растуць на сухіх глебах. Агеатрапічныя карані тонкія, воласападобныя, дыяметрам меней 1 мм; яны размяшчаюцца кальчакамі на вузлах карэнішча, а ў даўжыню не перавышаюць 10 см. У каранях хвашчоў ёсць паветраныя поласці і сасуды, членікі якіх маюць простую перфарацыйную пласцінку. Па сасудах вада хутка падымаецца з глыбокіх гарызонтаў глебы да карэнішчаў і надземных парасткаў.
 
Фотасінтэз адбываецца ў зялёных сцёблах і галінах. Спарангіі размешчаны на спарангіяфорах, сабраных у верханінкавыя стробілы.
 
Спараносныя стробілы на спараносных парастках у хвашчоў узнікаюць па адным на верхавіне галоўнага парастка. У большасці відаў малады спараносны стробіл зялёны.
 
Надземныя парасткі ў адных відаў могуць сумяшчаць две функцыі — спараносную і вегетатыўную. Так, напрыклад, у хвашчу балотнага (''E. palustre'') і прырэчнага, ці тапянога (''E. fluviatile''), вегетатыўныя і спараносныя парасткі ўзнікаюць адначасова і спачатку марфалагічна не адрозніваюцца адзін ад другога. Толькі ў сярэдзіне лета на некаторых зялёных парастках фарміруюцца стробілы. У іншых відаў назіраецца раздзяленне функцый парасткаў. Так, у хвашчу ляснога (''E. sylvaticum'') і хвашчу лугавога (''E. pratense'') вясной адначасова з вегетатыўнымі парасткамі развіваюцца неразгалінаваныя бясколерныя ці ружовыя спараносныя парасткі. Аднак пасля спаранашэння яны зелянеюць, разгаліноўваюцца і не адрозніваюцца ад вегетатыўных парасткаў. У некаторых відаў дымарфізм парасткаў праяўляецца вельмі выразна.
 
Стробіл хвашчу складаецца са шматлікіх спарангіяфораў, сабраных кальчакамі на яго восі. Спарангіяфоры складаюцца з ножкі і шчыткападобнага шасціграннага дыска. На ніжнім баку дыска, вакол ножкі, размяшчаюцца 5-13 мехападобных спарангіяў. У спарангіях шляхам меёзу ўтвараецца вялікая колькасць аднолькавых [[споры|спор]] (раўнаспоравасць). Спора мае тры абалонкі: эндаспорый, экзаспорый і эпіспорый (з дзвюх спіральназакручаных стужак (гаптэр), якія перакрыжоўваюцца і пашыраюцца на чатырох канцах у выглядзе лапатак. У сухое надвор'е гаптэры раскручваюцца, што садзейнічае распаўсюджванню спор групамі. У сырое надвор'е яны закручаны вакол споры. Спарангіі ўскрываюцца ўздоўж трэшчынай. На зямлі споры прарастаюць у зарастак. Зарастак хвашчу мае выгляд зялёнай шматразова рассечанай пласцінкі памерам 1-4 мм. У загушчаных пасевах зарастак у выглядзе зялёнай ніткі. Антэрыдыі і архегоніі ўзнікаюць ці на адным і тым жа зарастку, ці на розных зарастках, нягледзячы на тое, што споры марфалагічна аднолькавыя, але фізіялагічна яны могуць быць разнаспоравымі — адны мужчынскімі, другія жаночымі, ці двухполымі.
 
Пры прарастанні спор у некаторых відаў хвашчоў утвараюцца тры тыпы гаметафітаў: мужчынскія, жаночыя і двухполыя. У лепшых умовах увільгатнення, асвятлення са спор развіваюцца больш буйныя зарасткі (жаночыя), у горшых — дробныя зарасткі (мужчынскія).
 
Спелы антэрыдый хвашчу пагружаны ў тканку зарастка. У ім развіваецца звыш 200 мнагажгуцікавых [[сперматазоід]]аў. Спелы архегоній брушкам пагружаны ў тканку гаметафіта і шыйкай узвышаецца над паверхняй зарастка. Апладненне адбываецца ў сырое надвор'е. Зародак падвеска не ўтварае і складаецца са сцяблінкі, 2-3 лісцікаў і карэньчыка.
 
У відаў з дымарфізмам парасткаў пасля спаранашэння спараносны парастак адмірае. З карэнішча вырастаюць новыя, зялёныя, моцна разгалінаваныя парасткі.
 
== Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне ==
Лекавыя, харчовыя, фарбавальныя расліны. Некаторыя ядавітыя і [[пустазелле]].
 
Гаспадарчае значэнне хвашчоў невялікае. Сцёблы ўтрымліваюць крэменязём і таму выкарыстоўваюцца для чысткі металічнай пасуды і паліроўкі дрэва. Клубеньчыкі на карэнішчах хвашчу палявога можна ўжываць у ежу (утрымліваюць крухмал). Некаторыя з іх лекавыя, фарбавальныя (хвошч палявы, хвошч лясны), пустазелле ([[хвошч палявы]]), некаторыя ядавітыя ([[хвошч балотны]]), торфаўтваральныя на балотах (хвошч балотны, хвошч тапяны).
 
== Літаратура ==
* ''Траццякоў Дз.'' Хвошч // {{Крыніцы/БЭ ў 18 т. Т. |17. Мн., 2003.}}
 
[[Катэгорыя:Хвашчовыя]]

Навігацыя