Ордэн Айчыны: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Belarus2578 (размовы | уклад) др афармленне |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
||
Радок 71: | Радок 71: | ||
{{Ордэны Рэспублікі Беларусь}} |
{{Ордэны Рэспублікі Беларусь}} |
||
[[Катэгорыя:Ордэн Айчыны |
[[Катэгорыя:Ордэн Айчыны (Беларусь)]] |
Версія ад 23:24, 16 кастрычніка 2017
Ордэн Айчыны | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Ордэн Айчыны | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Ордэн | ||
Кім уручаецца | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь | ||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 22 кастрычніка 1996 | ||
Колькасць | 191 (1 студзеня 2011) | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Герой Беларусі | ||
Малодшая | Ордэн Воінскай Славы | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
О́рдэн Айчы́ны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн Рэспублікі Беларусь. Ордэн Айчыны заснаваны пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь N 3726-XII ад 13.04.1995 г.
Статут ордэна
Ордэн Айчыны мае тры ступені:
- Ордэн Айчыны I ступені;
- Ордэн Айчыны II ступені;
- Ордэн Айчыны III ступені.
Вышэйшай ступенню ордэна Айчыны з'яўляецца I ступень.
Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам Айчыны III, II і I ступені:
- за выдатныя дасягненні ў вытворчай, навукова-даследніцкай, сацыяльна-культурнай, грамадскай, дабрачыннай і іншых сферах дзейнасці, накіраванай на падвышэнне дабрабыту людзей і ўмацаванне магутнасці краіны;
- за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, забеспячэнні законнасці і правапарадку;
- за вялікія заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі.
Ордэн Айчыны носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў (акрамя ордэна Маці) размяшчаецца перад імі ў парадку старшынства ступеняў.
Апісанне
Ордэн Айчыны ўяўляе сабой знак, выкананы ў форме двух чатырохкутнікаў, якія тыражаюцца адзін на аднаго і ўтвараюць васьміканцовую зорку дыяметрам 44 мм.
У цэнтры зоркі знаходзіцца круг дыяметрам 24 мм, у якім размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, які абрамлены вянком з дубовага і лаўравага лісця. У верхняй частцы круга на чырвоным эмалевым фоне змешчаны надпіс «Айчына», у ніжняй частцы абазначаныя ступені ордэну: I, II, III. Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцікутнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзіне для ордэна I ступені, дзвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краёх для ордэна II ступені, дзвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краёх і адной зялёнай падоўжнай палоскай пасярэдзіне для ордэна III ступені.
Ордэн Айчыны I ступені вырабляецца з срэбра з пазалотай, II ступені — з срэбра з частковай пазалотай, III ступені — з срэбра.
Поўныя кавалеры ордэна
- Кацярына Карстэн (у дзявоцтве Хадатовіч) — вяслярка (2008)[1]
- Леанід Маісееў — кіраўнік агракамбіната «Зара» (2011)[2]
Узнагароджаныя
- Міхаіл Дзям'янаў (пасмяротна)
- Валянцін Нікіцін
- С. Саковіч
- Іван Іванкоў
- Віктар Шэйман
- Міхаіл Паўлаў
Зноскі
- ↑ Беларусь будзе моцнай апорай для Кітая ў Еўропе . Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2011).
- ↑ Прэзідэнт Беларусі адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі работнікаў краіны . Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2011).