Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы»
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы»
Краіна Беларусь
Тып Ордэн
Каму ўручаецца Кіраўнікі замежных дзяржаў, асобы, якія займаюць вышэйшыя пасады ў дзяржаўных органах замежных краін, а таксама выдатныя палітычныя і грамадскія дзеячы
Кім уручаецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Дата заснавання 25 мая 2017
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 1
Старэйшая ордэн Маці
Малодшая Медаль «За адвагу»

Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

29 верасня 2016 года адбылося першае ўзнагароджанне ордэнам кітайскага лідара Сі Цзіньпіна[1].

27 мая 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 184, паводле якога былі заснаваны новыя дзяржаўныя ўзнагароды[2].

Статут[правіць | правіць зыходнік]

Ордэнам узнагароджваюцца:

  • за выключныя заслугі ва ўмацаванні двухбаковых адносін з Рэспублікай Беларусь, аказанне ўсямернага садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці і працвітанні;
  • за вялікі асабісты ўклад ва ўстанаўленне дружбы і эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, інтэграцыю Рэспублікі Беларусь у міжнародныя структуры;
  • у знак удзячнасці за актыўную міратворчую дзейнасць, гарманізацыю міжнацыянальных адносін, спонсарскую дзейнасць і правядзенне значных гуманітарных мерапрыемстваў на карысць чалавецтва, яднання і згоды ў сусветнай супольнасці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн ўяўляе сабой залацістую васьміканцовую зорку дыяметрам 71 мм на фоне разыходных серабрыстых прамянёў, у цэнтры якой размешчаны круг дыяметрам 38 мм, пакрыты белай і чырвонай эмаллю. У цэнтры круга размешчаны рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь з надпісам па акружнасці «За ўмацаванне міру і дружбы». Круг абрамлены борцікам у выглядзе двайнога вітага жгута. Паміж прамянямі васьміканцовай зоркі размешчаны брыльянты. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.

Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да прамавугольнай планкі памерам 45х11 мм, пакрытай чырвонай эмаллю, з надпісам «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ». У ніжняй частцы планкі размешчаны лаўровыя галіны. Планка пры дапамозе кольцаў мацуецца да ордэнскага ланцуга. Ланцуг складаецца з двух відаў звёнаў, якія чаргуюцца: 11 пазалочаных васьмігранных зорак дыяметрам 28 мм, выкананых у выглядзе васілька, і 10 прамавугольнікаў памерам 50х17 мм, пакрытых зялёнай і чырвонай эмаллю, з выявай нацыянальнага арнаменту.

Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.[3].

Узнагароджанні[правіць | правіць зыходнік]

Краіна Фота Імя Пасада Дата ўзнагароджання
1  Кітай
Сі Цзіньпін Генеральны сакратар ЦК КПК
Старшыня КНР
29 верасня 2016

Зноскі