Харон (спадарожнік Плутона): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др арфаграфія |
др афармленне, удакладненне |
||
Радок 34: | Радок 34: | ||
== Характарыстыкі == |
== Характарыстыкі == |
||
Харон размешчаны ў 19 640 км ад цэнтра Плутона; арбіта нахілена на 55° да экліптыкі. Дыяметр Харона 1212±16 км, маса — 1,9×10<sup>21</sup> кг, шчыльнасць — |
Харон размешчаны ў 19 640 км ад цэнтра Плутона; арбіта нахілена на 55° да экліптыкі. Дыяметр Харона 1212±16 км, маса — 1,9×10<sup>21</sup> кг, шчыльнасць — 1,72 г/см³ (<ref>[http://elementy.ru/novosti_nauki/430045 Покрытие звезды Хароном позволило уточнить его размер] // Элементы.ру, 11.01.2006.</ref>). Адзін абарот Харона займае 6,387 сутак (з прычыны прыліўнога тармажэння ён супадае з перыядам кручэння Плутона), таму Плутон і Харон заўсёды павернутыя адзін да аднаго адным і тым жа бокам. |
||
Адкрыццё Харона дазволіла астраномам больш дакладна вылічыць масу Плутона. Асаблівасці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы [[Планета Плутон|Плутона]]. |
Адкрыццё Харона дазволіла астраномам больш дакладна вылічыць масу Плутона. Асаблівасці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы [[Планета Плутон|Плутона]]. |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
== Гл. таксама == |
== Гл. таксама == |
||
* [[Спадарожнікі Плутона]] |
* [[Спадарожнікі Плутона]] |
||
== Зноскі == |
|||
{{reflist}} |
|||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 15:34, 1 студзеня 2018
Харон | |
---|---|
спадарожнік Плутона | |
| |
Здымак аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Новыя гарызонты» ад 14 ліпеня 2015 года з адлегласці 466 000 км (0,003 а.а.) | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | Дж. У. Крысці |
Дата адкрыцця | 22 чэрвеня 1978 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 19 591,4 км |
Эксцэнтрысітэт | 0[1] |
Перыяд абарачэння |
6,387230 ± 0,000001 дзён (6 дзён 9 гадз 17 хвіл 36,7 с ± 0,1 с) |
Нахіл арбіты | 112,78 ± 0,02° (да плоскасці экліптыкі) |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 1212±16 км |
Маса | (1,52 ± 0,06)×1021 кг |
Шчыльнасць | 1,65 ± 0,06 г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення | 0,278 м/с² |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | сінхранізаваны |
Тэмпература паверхні | -220 °C (53 K) |
Атмасфера | Вельмі моцна разрэджана (ціск менш 0,11 мкбар, ці 11 мПа) |
Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плутона (па іншай версіі — меншы кампанент падвойнай карлікавай планетнай сістэмы Плутон-Харон). Названы ў гонар Харона — перавозчыка душ мёртвых цераз раку Стыкс у старажытнагрэчаскай міфалогіі. Амерыканскі зонд «New Horizons» дасягнуў і даследаваў Плутон і Харон у ліпені 2015 года.
Харон быў адкрыты амерыканскім астрафізікам Дж. Крысці (James W. Christy) 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсерваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.
Характарыстыкі
Харон размешчаны ў 19 640 км ад цэнтра Плутона; арбіта нахілена на 55° да экліптыкі. Дыяметр Харона 1212±16 км, маса — 1,9×1021 кг, шчыльнасць — 1,72 г/см³ ([2]). Адзін абарот Харона займае 6,387 сутак (з прычыны прыліўнога тармажэння ён супадае з перыядам кручэння Плутона), таму Плутон і Харон заўсёды павернутыя адзін да аднаго адным і тым жа бокам.
Адкрыццё Харона дазволіла астраномам больш дакладна вылічыць масу Плутона. Асаблівасці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы Плутона.
Харон прыкметна цямней Плутона. Падобна, што гэтыя аб'екты істотна адрозніваюцца па саставе. У той час як Плутон пакрыты азотным лёдам, Харон пакрыты вадзяным лёдам, і яго паверхня мае больш нейтральны колер. У цяперашні час лічаць, што сістэма Плутон—Харон утварылася ў выніку сутыкненні незалежна сфарміраваных Плутона і прота-Харона, сучасны Харон утварыўся з асколкаў, выкінутых на арбіту вакол Плутона, пры гэтым таксама маглі ўтварыцца некаторыя аб'екты пояса Койпера.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ http://www.sciencemag.org/content/350/6258/aad1815/T1.expansion.html
- ↑ Покрытие звезды Хароном позволило уточнить его размер // Элементы.ру, 11.01.2006.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харон (спадарожнік Плутона)
- Southwest Research Institute (англ.). — паведамленне пра тэорыю паходжання Харона ў выніку сутыкнення.. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.