Перайсці да зместу

Беліцкі цукровы завод: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
- 2 categories; + 2 categories using HotCat
Радок 15: Радок 15:
[[Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Гомельскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Гомельскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Цукровая прамысловасць Беларусі]]
[[Катэгорыя:Цукровая прамысловасць Беларусі]]
[[Катэгорыя:Новая Беліца (Гомель)]]

Версія ад 12:26, 8 снежня 2019

Беліцкі цукровы завод дзейнічаў з 18311882 гг. (паводде іншых звестак да 1890-х гадоў) у мястэчку Беліца Гомельскага павета Магілеўскай губерні. Вырабляў цукар-пясок.

З’яўляўся буйнейшым цукровым прадпрыемствам на Беларусі. Уладальнік граф Ф. Паскевіч, арандатар купец Мельнікаў (былы ад’ютант Паскевіча). У 1839 г. завод згарэў. У 1840 г. пастаўлены новы 2-павярховы будынак, устаноўлены 2 паравыя рухавікі (магутнасцю 70 к. с.), пабудаваны драўляны барак ддя рабо-чых. У 1851 г. працавала 80 рабочых (пераважна прыгонныя), у 1864 г. — 175, у 1879 г. — 232. У 1859 г. на заводзе працаваў майстар-цукравар з Гамбурга, мясцовыя майстры: каваль, слесар, меднік, механік. На выраб цукровага пяску выкарыстоўваліся буракі з зямель уладальніка і купленыя ў суседніх маёнтках. Уласнымі былі вапна, касцяны вугаль, дровы. У 1851 г. было перапрацавана 90 тыс. пудоў цукровых буракоў, з іх 70 тыс. пудоў уласных. Дзейнічаў 3—4 месяцы ў год. У 1879 г. выраблена 15 тыс. пудоў цукру, у 1881 г. — 19 тыс. пудоў.

Закрыты з-за канкурэнцыі таннага цукру з украінскіх губерняў.

Літаратура