Корань расліны: Розніца паміж версіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аб’ём не змяніўся ,  2 гады таму
др
Каранёвы чахольчык утвораны жывымі парэнхімнымі клеткамі. Яны недаўгавечныя і па меры росту кораня і ўкаранення ў глебу паступова злушчваюцца і аслізняюцца. На змену ім з верхавінкавай утваральнай тканкі ўвесь час фарміруюцца новыя клеткі. Слізь, якая ўтвараецца пры разбурэнні клетак каранёвага чахольчыка, ахоўвае кончык кораня ад высыхання і склейвае часцінкі глебы. Пры гэтым утвараецца своеасаблівы канал, па якім расце корань.
 
[[Файл:Root_tip.JPG|thumb|ВерхавинкаВерхавінка карэньчыка, які расце]]
Пад каранёвым чахольчыкам размешчана зона дзялення. Яе аснову складае ўтваральная тканка кораня — група дробных жывых клетак, якія актыўна дзеляцца. Клеткі, якія ўтвараюцца ў выніку дзяленняў, забяспечваюць рост кораня. У зоне дзялення ўтвараюцца таксама новыя клеткі каранёвага чахольчыка. Працягласць зоны дзялення — каля 1 мм.
 
Пад рызадэрмай размяшчаецца даволі масіўная кара кораня. Яна ўтворана парэнхімнай тканкай. Па клетках кары вада і раствораныя ў ёй мінеральныя рэчывы перамяшчаюцца
ў гарызантальным напрамку ад каранёвых валаскоў у цэнтр кораня.
[[Файл:CSIRO_ScienceImage_11626_Barley_root.jpg|thumb|Попярочнае сячэнне кораня [[ячмень|ячменяячменю]]]]
У цэнтры кораня размяшчаецца цэнтральны цыліндр. У яго ўваходзяць участкі ксілемы і флаэмы, якія чаргуюцца і акружаны парэнхімнымі клеткамі. Па сасудах ксілемы з кораня ўверх перамяшчаецца вада з растворанымі ў ёй рэчывамі. Па флаэме ў корань паступаюць рэчывы, утвораныя ў працэсе фотасінтэзу ў лістах і зялёным сцябле. Гэтыя рэчывы забяспечваюць рост кораня і адкладваюцца ў ім як запасныя.
 

Навігацыя