Жалезныя руды: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: kn:ಕಬ್ಬಿಣದ ಅದಿರು |
Luckas-bot (размовы | уклад) др робат Дадаем: hi:लौह अयस्क (Iron ore) |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
[[fr:Minerai de fer]] |
[[fr:Minerai de fer]] |
||
[[he:עפרת ברזל]] |
[[he:עפרת ברזל]] |
||
[[hi:लौह अयस्क (Iron ore)]] |
|||
[[id:Bijih besi]] |
[[id:Bijih besi]] |
||
[[it:Minerali ferrosi]] |
[[it:Minerali ferrosi]] |
Версія ад 16:00, 5 жніўня 2010
ЖАЛЕЗНЫЯ РУДЫ, прыродныя мінеральныя агрэгаты, у якіх ёсць жалеза ў колькасцях і формах, што адпавядаюць умовам прамысловай здабычы.
Галоўныя рудныя мінералы: магнетыт, гематыт, гётыт, сідэрыт і інш. Жалезныя руды могуць мець магматычнае, асадкавае або метамарфічнае паходжанне. Утрымліваюць карысныя (нікель, кобальт, марганец, хром і інш.) і шкодныя (сера, фосфар і інш.) дамешкі.
Наайбольшыя здабычу жалезных руд маюць Кітай, Бразілія, Аўстралія, Расія, Індыя, Украіна, ЗША.
Адрозніваюць жалезныя руды багатыя (больш за 50% жалеза) і бедныя (менш за 50%). У плаўку ідзе абагачаны да 60-70% канцэнтрат. У выніку з жалезных руд атрымліваюць чыгун і сталь.
На Беларусі выяўлены Аколаўскае радовішча жалезных руд (Стаўбцоўскі раён) і Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд (Карэліцкі раён), але іх здабыча не вядзецца.