Перайсці да зместу

Адольф Валяр’янавіч Крывіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адольф Валяр’янавіч Крывіцкі
Адукацыя
Нараджэнне 15 мая 1888(1888-05-15)
Смерць 9 лістапада 1942(1942-11-09) (54 гады)

Адольф Валяр’янавіч Крывіцкі (15 мая 1888, в. Храпянева, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Навагрудскі раён — 9 лістапада 1942, ГУЛАГ, пас. Ветласян[ru], Ухцінскі раён, РСФСР) — беларускі каталіцкі святар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З польскай мяшчанскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамент святарства ў 1910 годзе. Служыў у касцёле Св. Міхаіла Арханёла ў Навагрудку. З 1915 года капелан філіяльнага касцёла[uk] ў г. Сумы Харкаўскай губерні. Арыштаваны ў лістападзе 1922 года. Вызвалены ў 1923 годзе. Служыў у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Барысаве, у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Зембін, адначасова катэхет, барысаўскі дэкан.

Зноў арыштаваны на кароткі тэрмін у 1931 годзе. У чарговы раз арыштаваны 5.11.1933. Прывезены ў Менск. Асуджаны 24.2.1934 з К. Андрэкусам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Кіраў. З 2.1.1934 ва Ухта-Пячорскім лагеры[ru] НКУС Комі АССР (пас. Чыб’ю, цяпер г. Ухта). Пры раздзяленні лагера пераведзены ў выдзелены асобна Усць-Вымскі лагер[ru] (пас. Важаёль, п/с № 243). З красавіка 1937 года ў інвалідным лагпункце Ухта-Пячорскага лагера. З 1941 года ў лагпункце Княжаскі Пагост[ru] каля Усць-Поцьмы. Памёр ад крупознай пнеўманіі. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа Крывіцкага і інш. № 28053-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]