Адрына з Лявонавічаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Адрына з Лявонавічаў
53°49′27″ пн. ш. 27°22′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Лявонавічы (першапачаткова),
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка адрына
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Будаўнік А. Раманоўскі
Дата пабудовы пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000397шыфр 612Г000397
Map

Адрына з Лявонавічаў — помнік традыцыйнага гаспадарчага дойлідства пачатку XX стагоддзя з вёскі Лявонавічы Пастаўскага раёна. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо, дзе знаходзіцца на тэрыторыі экспазіцыйнага сектара «Паазер’е»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адрына была пабудавана А. Раманоўскім на ўласнай сядзібе ў в. Лявонавічы. У 19841986 гг. была адноўлена і экспануецца ў музеі.

28 мая 2015 года ад удару маланкі будынак загарэўся, у выніку агнём быў знішчаны чаротавы дах і абгарэлі кроквы, зруб і адкрытая частка будынка не пагарэлі[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Канструкцыйная сістэма адрыны — стоечна-бэлечная, якая складаецца з ніжняга і верхняга абвязачных вянцоў і вертыкальных стоек. Сцены жэрдкавыя. Жэрдкі (латы) разрэджана замацаваны да вертыкальных апор у гарызантальным напрамку, а апоры — дыяганальнымі сувязямі (раскосамі), падмурак мураваны, страха чатырохсхільная, вальмавая. «Ключы» замацаваны на падоўжным прагоне, які падтрымліваецца двума парамі козлаў. Козлы абапіраюцца на папярочныя бэлькі, якія ў сваю чаргу абапіраюцца на стойкі, запушчаныя ў лагі. Накрыта чаротам (камлём уніз) на жэрдкавых латах. Вароты двухстворкавыя, дашчаныя. Уздоўж сцяны насупраць варот зроблены невялікі навес для прасушкі бульбоўніку. Унутраная прастора перагародак не мае. Па цэнтры адрыны выбіта гладкая гліняная пляцоўка — ток для абмалоту збожжа.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Адрыну, якая загарэлася ад маланкі, адновяць