Перайсці да зместу

Адыгейск (гарадская акруга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адыгейск
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 2000
Насельніцтва
  • 15 614 чал. (2023)[2]
Плошча
  • 32,4 км²
Вышыня
над узроўнем мора
63 м
Адыгейск на карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Тэлефонны код 87772
Паштовыя індэксы 385 200
Афіцыйны сайт

Гарадская акруга Адыгейск (адыг.: Адыгэкъал къалэ округ) — гарадская акруга[3][4] ў складзе Рэспублікі Адыгея Расійскай Федэрацыі. Утворана ў межах Адыгейскай рэспубліканскай гарадской акругі.[5]

Адміністрацыйны цэнтр — горад Адыгейск.

Размешчана ў паўночна-заходняй частцы Рэспублікі Адыгея, ля паўднёвага ўзбярэжжа Краснадарскага вадасховішча.

З захаду, поўначы і ўсходу гарадская акруга акружана землямі Тэўчэжскага раёна Адыгеі. На поўдні мяжуе з гарадской акругай горада Гарачы Ключ Краснадарскага края.

Плошча тэрыторыі гарадской акругі складае 32,39 км².

Знаходзіцца ў раўніннай зоне рэспублікі. Рэльеф мясцовасці пераважна роўны, без рэзкіх перападаў адносных вышынь. На паўднёвы захад ад гарадской акругі паступова пачынаюць узвышацца горы. Сярэднія вышыні на тэрыторыі акругі складаюць каля 57 метраў над узроўнем мора.

Гідраграфічная сетка ў асноўным прадстаўлена рэкамі Псекупс, Дыш і Чатук, якія ўпадаюць у Краснадарскае вадасховішча ракі Кубань, крыху на поўнач ад гарадской акругі. У нізоўях вялікая частка натуральнага сцёку рэк, разводзяцца па меліярацыйна-арашальных каналах.

Клімат на тэрыторыі акругі вільготны ўмераны, з адчувальным уплывам блізкасці Чорнага мора. Сярэднія паказчыкі тэмпературы паветра вагаюцца ад +24 °С у ліпені да 0 °С у студзені. Найбольш высокія тэмпературы паветра назіраюцца ў пачатку жніўня, а найбольш нізкія ў канцы студзеня ці ў пачатку лютага. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 770 мм. Велічыня адноснай вільготнасці няўстойлівая. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў перыяд з лістапада па люты.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://23.rosstat.gov.ru/storage/mediabank/%D0%A7%D0%B8%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%8C%20%D0%BF%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%8F%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F%20%D0%BF%D0%BE%20%D0%9C%D0%9E%20%D0%B8%20%D0%BD%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%BC%20%D0%BF%D1%83%D0%BD%D0%BA%D1%82%D0%B0%D0%BC%20%D0%BD%D0%B0%201%20%D1%8F%D0%BD%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8F%202012-2023%20%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%BE%D0%B2.rar
  3. Устав муниципального образования «Город Адыгейск» Архівавана 11 кастрычніка 2016.: Официальное наименование муниципального образования — муниципальное образование «Городской округ город Адыгейск». Наименования "муниципальное образование городской округ «Город Адыгейск», "муниципальное образование «Город Адыгейск», МО «Город Адыгейск» и «Город Адыгейск» равнозначны.
  4. ОКТМО 79703000
  5. Закон Республики Адыгея от 5 мая 2000 года N 171 «Об административно-территориальном устройстве Республики Адыгея». Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2018. Праверана 21 верасня 2019.