Кашэхабль
Выгляд
Аул
|
Кашэхабль (адыг.: Кощхьабл, руск.: Кошехабль) — аул у Рэспубліцы Адыгея. Адміністрацыйны цэнтр Кашэхабльскага муніцыпальнага раёна. Утварае Кашэхабльскае сельскае паселішча.
Размешчаны на левым беразе ракі Лабы (прыток Кубані), у раўніннай частцы, на вышыні 148 метраў, насупраць горада Курганінска, за 60 км на паўночны ўсход ад Майкопа. Чыгуначная станцыя Кашэхабль на лініі Армавір — Туапсэ Паўночна-Каўказскай чыгункі.
Плошча сельскага паселішча — 76,35 км².