Кашэхабльскі раён
| Кашэхабльскі раён | |||
|---|---|---|---|
| | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у |
|
||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 1934 | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
| Тэлефонны код | 87770 | ||
| Афіцыйны сайт | |||
Кашэха́бльскі раён (адыг.: Кощхьабл район[2]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Адыгея Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — аул Кашэхабль.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ва ўсходняй частцы Рэспублікі Адыгея і выцягнуты з поўначы на поўдзень. Працягласць тэрыторыі раёна з поўначы на поўдзень складае 75 км, з захаду на ўсход — 17 км. Плошча раёна — 607,52 км².
Мяжуе на захадзе з Гіягінскім, на паўночным захадзе — з Шаўгенаўскім раёнамі Адыгеі, а таксама на захадзе — з Курганінскім, на паўднёвым усходзе — з Лабінскім і на паўднёвым захадзе — з Мастоўскім раёнамі Краснадарскага края.
Знаходзіцца ў перадгорнай зоне рэспублікі. Рэльеф мясцовасці пераважна ўзгорысты, парэзаны бэлькамі і паніжэннямі. На поўдні і паўднёвым захадзе рэльеф паступова змяняецца на гарысты. У глебавым покрыве раёна большае распаўсюджванне атрымалі вышчалачаныя чарназёмы.
Гідраграфічная сетка прадстаўлена мноствам крынічных рэк, найбольш буйнымі з якіх з’яўляюцца рэкі Лаба, Ходзь, Фарс, Чэхрак.[3]
Клімат вільготны ўмераны з адчувальным уплывам блізкасці Чорнага мора. Сярэднія паказчыкі тэмпературы паветра вагаюцца ад +23,5 °C у ліпені да 0 °C у студзені. Найбольш высокая тэмпература назіраецца ў пачатку жніўня, а найбольш нізкая ў канцы студзеня — пачатку лютага. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 750 мм. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў летні перыяд.
Зноскі
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.
- ↑ Берсиров Б.М.. Русско-адыгейский словарь(недаступная спасылка). Министерство образования и науки Республики Адыгея. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2017. Праверана 5 ліпеня 2017.
- ↑ Кошехабльский район(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2019. Праверана 1 сакавіка 2023.

