Адэскі нацыянальны марскі ўніверсітэт
Выгляд
Адэскі нацыянальны марскі ўніверсітэт | |
---|---|
Одеський національний морський університет | |
Арыгінальная назва | Одеський національний морський університет |
Міжнародная назва | Odesa National Maritime University |
Заснаваны | 1930 |
Тып | профільная ВНУ |
Дактары | 32 |
Прафесары | 50 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Мечнікава 34, 65029 г. Адэса, Украіна |
Узнагароды | |
Сайт | onmu.odessa.ua/ua/ |
Адэскі нацыянальны марскі ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў чэрвені 1930 года як Адэскі інстытут інжынераў воднага транспарту. У 1945 годзе ён быў перайменаваны ў Адэскі інстытут інжынераў марскога флоту. Пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 29 жніўня 1994 года інстытут быў перайменаваны ў Адэскі дзяржаўны марскі універсітэт. Указам Прэзідэнта Украіны ад 26 лютага 2002 года ўніверсітэту быў нададзены статус нацыянальнага.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт водатранспартных і шэльфавых збудаванняў
- Факультэт суднабудаўніцтва, інфармацыйных тэхналогій і сістэматэхнікі
- Факультэт партавога інжынірынгу
- Інстытут марскога флоту
- Інстытут марскога бізнесу
- Марскі гуманітарны інстытут
- Факультэт па рабоце з замежнымі студэнтамі
- Чарнаморскі марскі каледж
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт установы Архівавана 27 лістапада 2020.
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх