Ажогіна
Ажогіна | |
---|---|
руск. Ожогина, як. Одьуогун | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 523 км |
Басейн | 24 300 км² |
Расход вады | каля 170[1] м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Момскі хрыбет |
• Вышыня | каля 109[1] м |
• Каардынаты | 66°50′31″ пн. ш. 147°09′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Калыма |
• Каардынаты | 66°13′10″ пн. ш. 151°05′24″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,17[1] м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Калыма → Усходне-Сібірскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Код у ДВР | 19010100412119000038078 |
— выток, — вусце |
Ажо́гіна (руск.: Ожо́гина[2], якуцк.: Одьуогун) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Калыма.
Даўжыня ракі 523 км. Плошча вадазбору 24 300 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае каля 170[1] м³/с, аб’ём сцёку — 5,365[1][1] км³/год. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,17 м/км. Утвараецца Ажогіна зліццём рэк Чулакан і Дэлькю, якія бяруць пачатак на схілах Момскага хрыбта. Рэчышча моцна звілістае. Яго шырыня ад 50 да 300 м. Замярзае рака ў кастрычніку, ледаход у маі. На асобных участках перамярзае. Сплаўная. На адлегласці 250 км ад вусця суднаходная (невялікія судны).
У басейне ракі больш за 2800[1] азёраў. Сярод іх азёры Артэх, Кардзюген, Намы, Аргулах[3].
Прытокі: Сулакан, Дэлькю, Бургалі (Санга), Чакырдах, Кынрайдах, Дайды, Сіляп, Кёнкё-Сіенэ, Камука, Бугуях-Сіенэ і іншыя рэкі і ручаі[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Магрицкий Д. В., Алексеевский Н. И. Ожогина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 63. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- ↑ а б Река Ожогина (руск.) (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Одогина // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 63. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- Ожогина (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Река Ожогина (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
- Магрицкий Д. В., Алексеевский Н. И. Ожогина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)