Перайсці да зместу

Азоўскэ (Джанкойскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Азоўскэ
45°35′00″ пн. ш. 34°34′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 26 ± 1 м
Водныя аб’екты Паўночна-Крымскі канал
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 3 439 чал. (2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 96178
КААТУУ 0121155200
Паказаць/схаваць карты
Азоўскэ (Украіна)
Азоўскэ
Азоўскэ

Азоўскэ[2][заўв 1] (укр.: Азо́вське, крымскатат.: Qalay) — пасёлак гарадскога тыпу ў Джанкойскім раёне Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны.

Пасёлак Калай быў заснаваны ў канцы XIX ст., у сувязі з будаўніцтвам чыгункі на Феадосію. Пасля ўсталявання савецкай улады ўвайшоў у Крымскую АССР, належаў да Джанкойскага раёна, а ў 1935 годзе Калай стаў райцэнтрам. З 1 лістапада 1941 года па 10 красавіка 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. 18 мая 1944 года крымскія татары былі дэпартаваныя ў Сярэднюю Азію, 14 снежня Калай быў перайменаваны ў Азоўскае. Райцэнтр у Крымскай вобласці РСФСР, якая ў 1954 годзе была перададзена ў склад УССР. З 1965 года ў Джанкойскім раёне. З 1991 года ў незалежнай Украіне.

18 сакавіка 2014 года разам з Джанкойскім раёнам паселішча ўключана ў склад Рэспублікі Крым Расійскай Федэрацыі. 16 жніўня 2022 года ў выніку дыверсіі паблізу здарылася загаранне на складзе воінскай часці, дэтанацыя боепрыпасаў, нанесены ўрон чыгунцы і іншым грамадзянскім аб’ектам[3]; мясцовых жыхароў часова эвакуіравалі[4].

  1. Аб’ект размешчаны на паўвостраве Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэння Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).