Канстанцін II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Флавій Клаўдзій Канстанцін
лац.: Flavius Claudius Constantinus
Флавій Клаўдзій Канстанцін
Рымскі імператар
337 — 340
Суправіцелі: Канстанцый II,
Канстант
Папярэднік: Канстанцін I Вялікі
Пераемнік: Канстанцый II
Канстант
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 316(0316)
Арль
Смерць: 340(0340)
Аквілея
Род: Канстанціна
Бацька: Канстанцін I Вялікі
Маці: Флавія Максіма Фауста
Партрэт Канстанціна II на залатым солідзе

Флавій Клаўдзій Канстанцін (лац.: Flavius Claudius Constantinus; 316, Арль — 340, Альза) — сын Канстанціна Вялікага, рымскі імператар-суправіцель у 337—340 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцін верагодна нарадзіўся ў Арлі ў 316 годзе і як яго браты быў хрысціянінам. Яго маці лічылася Фауста, аднак гэта сцвярджэнне немагчыма, паколькі дакладна вядома, што ў жніўні таго ж года яна нарадзіла Канстанцыя II. У такім разе Канстанцін II быў сынам іншай жанчыны, а такім чынам і незаконнанароджаным. У 317 годзе ён быў абвешчаны цэзарам разам са сваімі зводным братам Крыспам. У 323 годзе ўдзельнічаў у паходзе супраць сарматаў, атрымаўшы тытул «Сармацкі Найвялікшы». У 326 годзе ён быў намінальна прызначаны камандзірам гальскіх легіёнаў пасля смерці свайго зводнага брата Крыспа. Відаць Канстанцін атрымаў перамогу над алеманамі, з прычыны таго, што мянушку «Алеманскі» з'яўляецца на яго надпісу ў 328 годзе. У 332 годзе Канстанціна паслалі камандуючым на Дунай ваяваць з вестгоцкім кіраўніком Арыярыхам у адказ на просьбу сармацкіх і вандальскіх плямёнаў, для якіх той уяўляў пагрозу. Рымскае войска атрымала сур'ёзную перамогу, нанясучы цяжкія страты варварам і захапіўшы шматлікіх палонных, у тым ліку і сына правадыра. У 333 годзе Канстанціна II перавялі ў Аўгусту Трэвіраў ахоўваць рэйнскую мяжу. Да 335 года Канстанцін быў жанаты, але імя яго жонкі невядома.

У гады, якія папярэднічалі смерці бацькі, займаў пасаду суддзі ў Галіі. Пасля смерці бацькі і забойства стрыечных братоў атрымаў пры падзеле імперыі гальскую прэфектуру. У выніку спрэчкі, якая ўзнік у Канстанціна з-за ўладання Афрыкай і Італіяй з братам Канстантам, разгарэлася вайна. У бітве пры Альзе, каля Аквілеі ў 340 годзе, Канстанцін прайграў бітву і загінуў. Ён быў адданы праклёну памяці.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Рымскія консулы 306—336 гадоў