Аксаміткі
Аксаміткі | |||||||||||||||||
Аксаміткі распасцёртыя (Tagetes patula) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Tagetes L. | |||||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||||
|
Аксамі́ткі, Аксамітка[4], Тагетэс (Tagetes) — род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства астравых.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Вышыня да 1,5 м. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце перыстарассечанае. Кветкі жоўтыя, жоўта-аранжавыя або карычнева-чорныя, у кошыках, з моцным пахам. Плод — сямянка. Размнажаюцца насеннем.
Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Большасць відаў пашыраны субтропіках Амерыкі. На Беларусі інтрадукаваны аксаміткі прамастойныя (Tagetes erecta), аксаміткі адхіленыя (Tagetes patula) і аксаміткі танкалістыя, або пасечаныя (Tagetes tenuifolia); выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве. Святла- і цеплалюбныя.
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Налічваецца каля 53 відаў[5], у тым ліку:
- Tagetes anisala
- Tagetes apetala Posada-Ar.
- Tagetes argentina Cabrera
- Tagetes biflora Cabrera
- Tagetes campanulata Griseb.
- Tagetes dianthiflora Kunth
- Tagetes elliptica Sm.
- Tagetes erecta L. typus[3] — Аксаміткі прамастаячыя, ці Аксаміткі прамастойныя
- Tagetes erythrocephalalia Rusby
- Tagetes filifolia Lag.
- Tagetes foetidissima DC.
- Tagetes gracilis DC.
- Tagetes hartwegii Greenm.
- Tagetes heterocarpha Rydb.
- Tagetes lacera
- Tagetes laxa
- Tagetes lemmonii Gray
- Tagetes lucida Cav.
- Tagetes mendocina Phil.
- Tagetes micrantha Cav.
- Tagetes minima
- Tagetes minuta L.
- Tagetes mulleri S.F.Blake
- Tagetes multiflora Kunth
- Tagetes nelsonii Greenm.
- Tagetes parryi A.Gray
- Tagetes patula L. — Аксаміткі распасцёртыя, ці Аксаміткі адхіленыя
- Tagetes pectinata Turcz.
- Tagetes perezii Cabrera
- Tagetes pringlei S.Watson
- Tagetes pusilla
- Tagetes riojana M.Ferraro
- Tagetes rotundifolia Mill.
Аксаміткі распасцёртыя (Tagetes patula)
Бардзюр з нізкарослых аксамітак прамастаячых (Tagetes erecta) і больш высокіх аксамітак танкалістых (Tagetes tenuifolia).
Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Дэкаратыўныя і лекавыя расліны (мачагонны, патагонны і проціглісны сродак).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Звесткі пра род Tagetes у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Віды роду Tagetes паводле сайта The Plant List.
- ↑ а б в USDA Natural Resources Conservation Service. PLANTS Database . Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 4 верасня 2007.
- ↑ USDA, ARS, National Genetic Resources Program. Germplasm Resources Information Network - (GRIN) Online Database, National Germplasm Resources Laboratory, Beltsville, Maryland. . Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 4 верасня 2007.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Аксаміткі // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.