Аксана Міхайлаўна Кавалькова
Jump to navigation
Jump to search
Аксана Міхайлаўна Кавалькова | |
---|---|
Нараджэнне |
12 лістапада 1969 (51 год) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Аксана Міхайлаўна Кавалькова (нар. 12 лістапада 1969, Мазыр Гомельскай вобласці) — беларускі педагог, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Мазырскае медыцынскае вучылішча, Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
Працавала медыцынскай сястрой гарадской стаматалагічнай паліклінікі, медыцынскай сястрой, старшай медыцынскай сястрой, выхавальнікам дзіцячага сада № 38 г. Мазыра, загадчыкам дашкольнай установы № 31 г. Мазыра.
Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра».
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].