Аксана Яўгенаўна Ільковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксана Яўгенаўна Ільковіч
Нараджэнне 1 снежня 1975(1975-12-01) (48 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды

Аксана Яўгенаўна Ільковіч (нар. 1 снежня 1975, в. Заельнае, Любанскі раён) — беларускі палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 1 снежня 1975 года ў в. Заельнае Любанскага раёна Мінскай вобласці[1].

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Дэфекталогія (тыфлапедагогіка, педагогіка і псіхалогія дашкольная)»[1].

Працавала дэфектолагам у сярэдняй школе № 2 г. Любані; настаўнікам-дэфектолагам, намеснікам дырэктара, дырэктарам Любанскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі; дырэктарам Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Любанскага раёна[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь», рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[1].

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Салігорскай сельскай акругі № 69. Член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровымі граматамі і падзякамі Любанскага раённага выканаўчага камітэта і Любанскага раённага Савета дэпутатаў[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Мае сына[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]