Актабэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Актабэ
каз.: Ақтөбе
Герб
Герб
Nurdaulet mosque 1.jpg
Краіна
Вобласць
Гарадская адміністрацыя
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Ак-Цюбе, Акцюбінск
Горад з
Плошча
297,39[2] км²
Вышыня цэнтра
225[3] м
Тып клімату
Водныя аб’екты
Насельніцтва
417 471[1] чалавек (2017)
Шчыльнасць
горад: 1404 чал./км²
гар. адм.: 203 чал./км²
Агламерацыя
473 913 чалавек (2017) чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
7132
Паштовыя індэксы
030000—030021[4]
Аўтамабільны код
04 (раней D)
Код КАТА
151010000[5]
Афіцыйны сайт
akimataktobe.gov.kz
(каз.) (руск.) 
Актабэ на карце Казахстана ±
Актабэ (Казахстан)
Актабэ
Актабэ (Акцюбінская вобласць)
Актабэ

Актабэ́ (был. Акцю́бінск; каз.: Ақтөбе [ɑqtøbe] ) — горад у Заходнім Казахстанё, адміністрацыйны цэнтр Акцюбінскай вобласці і аднайменнай гарадской адміністрацыі.

Актабэ размешчаны на захадзе Казахстана, у паўночнай частцы Акцюбінскай вобласці. Плошча — 297,39 км². У 1997 годзе ў веданне адміністрацыі горада перайшла тэрыторыя скасаванага Акцюбінскага раёна. Плошча новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння, што залучае ў сябе сам горад і пяць суседніх сельскіх акруг, склала 2 338 км². У межах горада працякаюць рака Ілек і некалькі яе прытокаў, блізка знаходзяцца Акцюбінскае і Саздзінскае вадасховішчы. З прычыны знаходжання ва ўнутранай частцы Еўразіі і значнай аддаленасці ад акіянаў, клімат горада з'яўляецца рэзка кантынентальным.

Актабэ займае пятае месца сярод гарадоў Казахстана па ліку жыхароў і з'яўляецца самым буйным горадам Заходняга Казахстана. Насельніцтва — 417 471 чалавек (1 кастрычніка 2017 года)[1]. Нацыянальны склад вельмі размаіты. Найболей шматлікія казахі (76,3 %) і рускія (16,89 %). Пераважнае веравызнанне гараджанаўіслам і хрысціянства. У пяці сельскіх акругах, падначаленых гарадской адміністрацыі, жывуць 56 442 чалавекі. Актабінская агламерацыя, якая ў будучыні павінна «змясціць» 1,3 млн чалавек, складаецца з некалькіх дзясяткаў населеных пунктаў блізка Актабэ.

Горад быў заснаваны атрадам войскаў Расійскай імперыі у 1869 годзе як умацаванне Ак-Цюбе на левым беразе ракі Ілек, у тым месцы, дзе ў яе справа ўпадае Каргалы. 25 сакавіка 1891 года селішча атрымала статус павятовага горада Тургайскай вобласці і было пераназвана ў Акцюбінск. У гады Грамадзянскай вайны Акцюбінск стаў цэнтрам рэвалюцыйных сіл Тургайскага краю. Горад напераменку займалі войскі белых і бальшавікоў. У 1919 годзе ў Акцюбінску канчаткова ўсталявалася савецкая ўлада. У 1921 годзе горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Акцюбінскай губерні. Пасля скасавання губерні ў 1928 годзе — цэнтр Акцюбінскай акругі, з 1932 года — цэнтр наватворнай Акцюбінскай вобласці. Насельніцтва горада, як і рэгіёна ў цэлым, пацярпела ад голаду ў 1920-х і ў 1930-х гадах. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Акцюбінску было арганізавана некалькі ваярскіх фармаванняў, у горад быў эвакуяваны шэраг прадпрыемстваў з акупаваных частак СССР. У 1962—1964 гадах — цэнтр Заходне-Казахстанскага краю. З моманту распаду СССР у 1991 годзе горад з'яўляецца цэнтрам Акцюбінскай вобласці ў складзе незалежнай Рэспублікі Казахстан. Сучасны Актабэ — адзін з найбуйнейшых індустрыйных і культурных цэнтраў краіны з развітай хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасцю.

Назва, афіцыйныя знакі[правіць | правіць зыходнік]

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Герб і казахская назва горада на заездзе ў Актабэ.

З 1891 года, калі ўмацаванне Ак-Цюбе (рус. дарэф. Акъ-Тюбе ці Акъ-Тюбя) стала павятовым горадам Расійскай імперыі, да 1999 года па-руску горад зваўся Актюбинск (Актюбинскъ). 11 сакавіка 1999 года ўказам прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева назва горада на рускай мове была зменена на варыянт «Актабэ»[6], што адпавядае закону «Пра мовы» ад 11 ліпеня 1997 года, які абвяшчае: «Традыцыйныя казахскія назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, складнікаў населеных пунктаў, а таксама іншых фізіка-геаграфічных аб'ектаў на іншых мовах павінны перакладацца згодна правілам транслітарацыі»

Казахская назва горада ў яе сучаснай арфаграфічнай форме «Ақтөбе» існуе з 1940 года (калі для казахскай мовы быў прыняты алфавіт на грунце кірыліцы). Раней у 1929—1940 гадах гэта назва існавала на казахскім алфавіце на аснове лацінкі — яналіф — у форме Aqtɵbe[7], а яшчэ раней — на казахскім алфавіце на аснове араба-персідскай пісьмовасці ў форме اقتوبە[8]. Цяпер казахская назва на аснове арабскай графікі выкарыстоўваецца[9] інфармацыйнымі рэсурсамі на казахскай мове, якія арыентаваны на казахаў Кітая (найбуйнейшая замежная казахская абшчына) і краін Блізкага і Сярэдняга Усходу, якія працягваюць выкарыстоўваць традыцыйны алфавіт.

Назва горада, утвораная са слоў ақ (ад Шаблон:Lang-trk — белы[10]) і төбе (töpü — узгорак[11]), значыць «белы ўзгорак»[12]. Па гэтай прычыне Актабэ часам звалі «Горад на белым узгорку»[13] або «Белавяршынск» (Бѣловершинскъ)[14]. Слова ақ у казахскай мове, апроч значэння «белы», таксама азначае «неапаганены», «чысты», «нявінны»[15].

Герб[правіць | правіць зыходнік]

Aktobe seal - 2.png

Першы герб Актабэ быў зацверджаны 18 кастрычніка 1968 года (аўтар: С. Т. Сіманаў). Праз 20 гадоў, 24 снежня 1988 года гарадскі савет народных дэпутатаў прыняў новы герб па праекце мастака М. Ф. Луцына.

У 1998 годзе, да 130-годдзя з дня заснавання Актабэ, быў абвешчаны конкурс на новы герб горада. Журы, што складалася з навукоўцаў, архітэктараў і прадстаўнікоў СМІ, з 50 конкурсных прац прызнала лепшым эскіз акцюбінскага мастака, члена саюза мастакоў Казахстана Сагінтая Алімбетава. Герб быў афіцыйна зацверджаны на 23-й сесіі гарадскога масліхата 24 ліпеня 1998 года.

Герб мае круглую форму, сімвалізуючую «вечнасць светабудовы». Надпіс «Ақтөбе» зроблены белым колерам — колерам «чысціні і святасці», арнаменты блакітнага колеру азначаюць «вечны рух вады», а арнаменты чырвонага колеру — стылізаваныя цюльпаны (цюльпан — неафіцыйны знак горада[16][17]). У цэнтры герба намалявана крылатая істота з арлінай галавой (грыфон)[18].

Фізіка-геаграфічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Касмічны здымак Актабэ і яго наваколля, атрыманы 7 верасня 2017 года са спадарожніка ЕКА Sentinel-2

Геаграфічныя каардынаты горада — 50°18′00″ пн. ш. 57°10′00″ у. д.HGЯO[19].

Горад размешчаны ў паўночнай частцы Акцюбінскай вобласці, па абодвух берагах[✱ 1] левага прытоку Урала — ракі Ілек, у тым месцы, дзе ў яе западае рака Каргалы[20]; у цэнтральнай частцы Падуральскага плато, што ўяўлялае сабой раўніну вышынёй 250—400 м[21]. Характэрнай рысай Падуральскага плато з'яўляецца то, што пад глебамі залягае мелавы мінеральны субстрат (у зніжэннях перакрыты палеагенавымі глінамі), што прыводзіць да таго, што ў месцах, у якіх у выніку эрозіі быў разбураны глебавы пласт, агаляюцца белоцветные мелавыя адклады[22].

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. У наш час у межах горада знаходзяцца абодва берагі Ілека, хоць спрадвечна горад быў заснаваны на левым беразе.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Численность населения Республики Казахстан по областям, городам и районам на 1 октября 2017 года. Министерство национальной экономики Республики Казахстан. Комитет по статистике.
  2. В Актобе прошли общественные слушания о корректировке генерального плана г.Актобе. Официальный сайт акимата Актобе (14 апреля 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2015. Праверана 14 красавіка 2015.
  3. В. И. Соколов Военное выдавецтва — 1957. — С. 392. — 415 с.
  4. Почтовые индексы. Официальный сайт Акимата Актюбинской области. Праверана 6 ліпеня 2015.
  5. Классификатор административно-территориальных объектов. Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Праверана 1 лістапада 2017.
  6. Указ Президента Республики Казахстан О переименовании отдельных административно-территориальных единиц Жамбылской и Северо-Казахстанской областей и об изменении транскрипции названия города Актюбинска. — Казахстанская правда, 12.03.1999.
  7. Страница из газеты «Актюбинская правда» (JPEG). Праверана 4 мая 2015.
  8. Газета «Кедей/Kedej» (17 чэрвеня 1929). Праверана 6 мая 2015.
  9. Прыклады выкарыстання:
  10. Древнетюркский словарь, 1969, с. 48
  11. Древнетюркский словарь, 1969, с. 580
  12. Актюбинск // Географические названия мира: Топонимический словарь / Поспелов Е. М. — м: АСТ, 2001.
  13. В. В. Мунтаниол Мой город на белом холме // Ты виноват уж тем, что немец Т. 2.
  14. Изъ давней хроники Бѣловершинска // Культура. — 17 декабря 1913. — № 5. — С. 5—8.
  15. Словарь литературного казахского языка. В пятнадцати томах = Қазақ әдеби тілінің сөздігі. Он бес томдық — Алма-Ата, 2006 Т. I (А — А). — С. 212. — 752 с. — ISBN 9965-17-348-6.
  16. Гульсым Назарбаева С любовью из Актобе. — 8 апреля 2010.
  17. Новая дорога избавит водителей от пробок и поможет снизить количество дорожных аварий , Meta.kz (13 августа 2009). Праверана 4 мая 2015.
  18. Ответ акимата города. Официальный сайт Акимата Актюбинской области (28 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2015. Праверана 23 красавіка 2015.
  19. Reference World Atlas — 2013. — P. 214. — 408 p. — ISBN 9781465421180.
  20. Казахская ССР / О. Р. Назаревский — Государственное издательство географической литературы, 1957. — С. 659. — 733 с.
  21. Топонимика Казахстана, 2010, с. 79
  22. Почвенный институт имени В. В. Докучаева Почвенно-географическое районирование СССР в связи с сельскохозяйственным использованием земель — 1962.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Дополнительная литература[правіць | правіць зыходнік]

  • Ақтөбе: Энциклопедия / глав. ред. Тажибаев М. К. — Актобе: Отандастар-Полиграфия, 2001. — 748 с. — ISBN 5-628-02634-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:НП гарадской адміністрацыі Актабэ