Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык
Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1957 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 2024 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык (нар. 11 чэрвеня 1957, в. Капці, Дзятлаўскі раён — 21 мая 2024, Гродна[1]) — беларуская паэтэса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 11 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Капці Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці[2].
Скончыла ў 1975 годзе Руда-Яварскую СШ, у 1979 годзе філалагічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай, з 1984 г. стала жыве ў Гродне. Працавала захавальніцай фондаў у музеі М. Багдановіча, бібліятэкарам у Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Карскага і інш[2].
Сакратар-рэферэнт Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].
Памерла, верагодна, 21 мая 2024 года ў Гродне[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вершы і літаратурна-крытычныя артыкулы друкаваліся ў часопісах «Тэрмапілы», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Наша вера», «Літаратура і мастацтва»[2].
Кніга вершаў «Сляза і малітва» (2006), «Пад бахаўскую такату дажджу» (2007), «На грани счастья» (2010), «Звуком единственным» (2012)[2].
Зноскі
- ↑ а б Памерла гарадзенская паэтка Ала Нікіпорчык . Рацыя (21 мая 2024). Праверана 22 мая 2024.
- ↑ а б в г Нікіпорчык Ала Дзмітрыеўна . lit-bel.org. Праверана 21 сакавіка 2024.
- ↑ Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці
- Памерлі 21 мая
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Паэтэсы Беларусі
- Беларускамоўныя паэты