Тэрмапілы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Тэрмапілы»
Выява лагатыпа
Тып часопіс
Заснавальнік Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа»
Выдавец Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа»
Краіна Польшча
Галоўны рэдактар Ян Чыквін
Заснавана 1998
Тэматыка літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны
Мова беларуская, польская
Перыядычнасць 1/год
Аб’ём 350 с.
Галоўны офіс 15-420 Białystok, ul. Liniarskiego 4
Тыраж
ISSN 1506-6576

«Тэрмапілы» — літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы штогадовы часопіс[1]. Выдавец — Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа»[2][3]. Выходзіць з 1998 года ў Беластоку, Польшча. Галоўны рэдактар — Ян Чыквін[4]. Мова выдання — беларуская, польская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Часопіс «Тэрмапілы» выходзіць з 1998 г., юбілейнага саракагоддзя аб’яднання «Белавежа». Да гэтага творы белавежцаў друкаваліся на Літаратурнай старонцы штотыднёвіка «Ніва», у альманахах ды аўтарскіх выданнях[5]. Часопіс стаў першым беларускім выключна літаратурным часопісам на тэрыторыі Польшчы[6].

Ва ўступным слове да першага нумара рэдактар «Тэрмапілаў» Я. Чыквін акрэсліў канцэпцыю часопіса:

«Хочацца спадзявацца, што ад самага пачатку часопісу будзе ўласціва формула адкрытасці ў тым сэнсе, што ён стане месцам сустрэчы для ўсіх, хто хоча творча займацца беларускім прыгожым пісьменствам, беларускаю культураю і іх даследаваннем, як у нас, так і па-за межамі Польшчы»[4][7].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Тэрмапілы: літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс. НББ. Праверана 27 красавіка 2020.
  2. Мальдзіс А.І.. У беластоцкай “Белавежы” — юбілей. СБ. Беларусь сегодня (26 чэрвеня 2008). Праверана 27 красавіка 2020.
  3. Навукова-публіцыстычныя выданні. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Праверана 27 красавіка 2020.
  4. а б Тварановіч Г.П.. Беларуская літаратура ў Польшчы(недаступная спасылка). ТБМ (10 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 27 красавіка 2020.
  5. Мастацкія творы на старонках часопіса Тэрмапілы: жанры, тэматыка, праблематыка // МДУ імя А. Куляшова. — 2016. — С. 1. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2021.
  6. Астраўцоў С.А.. Што такое “Правінцыя”?. Наша Ніва (7 мая 2001). Праверана 27 красавіка 2020.
  7. «Тэрмапілы» 1998, № 1, с. 3.