Рудаяварскі сельсавет
Рудаяварскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дзятлаўскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Руда Яварская |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 жніўня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 459 |
Плошча | 75,4 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Рудая́варскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Руда Яварская. Плошча — 75,4 км².
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. З 13 лютага 1960 года ў складзе Жалудоцкага раёна[1]. 17 красавіка 1962 вернуты ў склад Дзятлаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парэцкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 459 чалавек[3], з іх 98,5 % — беларусы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Вялікая Воля, Гута, Капці, Навасёлкі, Руда Яварская.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области Архівавана 13 жніўня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.