Ала Леанідаўна Клемянок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ала Леанідаўна Клемянок
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1961(1961-10-06)[1] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, паэтка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Ала Леанідаўна Клемянок, у шлюбе — Страшынская з 1994 года (нар. 6 кастрычніка 1961[2], Маладзечна, Мінская вобласць) — беларуская паэтэса, журналістка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1979 годзе скончыла сярэднюю школу № 3 у Маладзечна, у 1985 годзе — факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала на радыёзаводзе «Спадарожнік», у дзіцячай бібліятэцы, карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Приборостроитель» МЗСПВ, рэдактарам газеты Маладзечанскага гарсавета «Наш дзень». З 1995 года жыве ў Смаргоні Гродзенскай вобласці, працуе загадчыкам аддзела культуры, маралі і права мясцовай беларускай газеты «Светлы шлях»[2].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2003 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачала з 1977 года ў мясцовай маладзечанскай газеце і ў рэспубліканскай прэсе. Вершы змяшчаліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Куфэрак Віленшчыны», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», зборніках паэзіі[2].

Выдала пяць кніжак вершаў «Яны не ведалі мяне» (Маладзечна, 1999), «Бывай, Альба Рутэнія» (Гродна, 2007)[2], «Рэфлексіі» (Гродна, 2010), «Не пускайце ў сэрца адзіноту» (Мінск, 2013), «Нальшчанскі блог» (Маладзечна, 2023).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. NUKAT — 2002.
  2. а б в г д Страшынская Ала Леанідаўна. lit-bel.org. Праверана 28 кастрычніка 2023.