Алеандра Розі
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 мая 1987[1][2][…] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Алеандра Розі (італ.: Aleandro Rosi; нар. 17 мая 1987, Рым) — італьянскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Рома»
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца выхаванцам «Ромы». Дэбютаваў у Серыі А 28 мая 2005 года, выйшаўшы на замену за тры хвіліны да канца гульні ў хатнім матчы супраць «К’ева» (0:0). З Прымаверай «Ромы» выйграў юнацкі чэмпіянат Італіі сезона 2004/05. У пачатку наступнага сезона Лучана Спалеці, які быў прызначаны новым трэнерам «Ромы», называе Розі будучыняй клуба і дае яму больш гульнявога часу. Дзякуючы траўмам асноўных гульцоў, 18-гадовы абаронца атрымаў магчымасць згуляць у 26 матчах сезона 2005/06, уключаючы тры гульні ў Кубку УЕФА. 24 верасня 2006 года ў матчы супраць «Пармы» забіў першы ў прафесійнай кар’еры гол. У апошнім туры Серыі А 2006/07 забіў зноў, чым дапамог «Роме» атрымаць перамогу над «Месінай» з лікам 4:3.
«К’ева», «Ліворна», «Сіена»
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку сезона 2007/08, выйграўшы з «Ромай» Суперкубак Італіі, Розі адправіўся ў арэнду ў «К’ева», які выступаў ў Серыі B. Веронскі клуб выйграў чэмпіянат і атрымаў пуцёўку ў вышэйшы дывізіён, аднак для Розі не знаходзіцца пастаяннага месца ў асноўным складзе, і летам 2008 года, запісаўшы на свой рахунак 16 матчаў за «К’ева», гулец вярнуўся ў Рым. Наступны сезон ён таксама правёў у арэндзе ў Серыі B — у «Ліворна», дзе стаў асноўным гульцом (42 гульні за сезон) і дапамог клубу заваяваць месца ў вышэйшым дывізіёне ў стыкавых матчах. Летам 2009 года Розі перайшоў у саўладанне ў «Сіену». За палову правоў на гульца «Рома» атрымала 1,2 млн еўра.
Вяртанне ў «Рому»
[правіць | правіць зыходнік]Па выніках сезона 2009/10 «Сіена» адправілася ў Серыю B, а Розі на правах арэнды вярнуўся ў «Рому». 15 верасня 2010 года ён дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, згуляўшы 90 хвілін у Мюнхене супраць «Баварыі» (0:2). Летам 2011 года «Рома» за 1,9 млн еўра цалкам выкупіла ў «Сіены» кантракт Розі.
«Парма»
[правіць | правіць зыходнік]Летам 2012 года новым трэнерам «Ромы» становіцца Здэнек Земан. На перадсезонным зборы каманды ў Аўстрыі Земан адмаўляецца ад паслуг Розі. 7 жніўня гулец скасаваў кантракт з клубам па ўзаемнай згодзе і падпісаў пяцігадовы кантракт з «Пармай». 25 жніўня дэбютаваў за новы клуб у выяздным матчы першага тура чэмпіянату супраць дзейнага чэмпіёна — «Ювентуса», а ў наступным туры выйшаў на замену ў канцы хатняга матча з «К’ева» і праз 5 хвілін забіў гол.
У першай палове 2014 года на правах арэнды выступаў за «Сасуола», аднак згуляў усяго ў сямі матчах.
«Джэноа»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2014 года быў прададзены ў «Джэноа». У першай палове 2015 года выступаў за «Фіярэнціну» на правах арэнды, па заканчэнні якой улетку вярнуўся ў Геную.
13 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Розі на правах арэнды ў клуб «Фразінонэ», які ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у Серыю A. Улетку 2016 года быў арандаваны «Кратонэ». Па заканчэнні сезона 2016/17 вярнуўся ў «Джэноа». Пасля сезона 2017/18 пакінуў генуэзскі клуб.
«Перуджа»
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2019 года стаў іграком «Перуджы». Гуляў за клуб да канца сезона 2022/23.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Італіі: 2007
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2007
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 мая
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Рыме
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Італіі
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК К’ева
- Ігракі ФК Ліворна
- Ігракі ФК Сіена
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Сасуола
- Ігракі ФК Джэноа
- Ігракі ФК Фіярэнціна
- Ігракі ФК Фразінонэ
- Ігракі ФК Кратонэ
- Ігракі ФК Перуджа