ФК Ювентус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ювентус
Juventus FC 2017 icon (black).svg
Поўная назва Акцыянернае таварыства
футбольны клуб «Ювентус»
(італ.: Juventus Football Club S.p.A.)
Мянушкі Старая Сіньёра (італ.: Vecchia Signora)
Чорна-белыя (італ.: Bianconeri)
Зебры (італ.: Zebre)
Заснаваны 1 лістапада 1897
Горад Турын, Італія
Стадыён Ювентус
Умяшчальнасць: 41 507
Уладальнік Exor[d][1], Lindsell Train[d] і фінансавы рынак
Прэзідэнт Андрэа Аньелі[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2021/22 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Юве́нтус» (таксама: Ювэ, ад лац.: iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клуб з Турына. З’яўляецца самым тытулаваным клубам Італіі па колькасці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамог у Кубку Італіі. Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[2], сярод іх, быў і першы прэзідэнт клуба, Эўджэніа Канфары, і яго брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[3]; Клуб належыць сям’і бізнесменаў Аньелі з 1923 года, што з’яўляецца найстарэйшым спартыўным партнёрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювентус» стаў першым прафесійным клубам у краіне[4]. З часам клуб стаў сімвалам нацыянальнай культуры[5][6], у сувязі з іхнымі поспехамі, некаторыя з якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадстве, асабліва ў 1930-я гады і ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, ідэалагічнай палітыцы і сацыяльна-эканамічнаму паходжанню тых, хто спачувае клубу. Колькасць заўзятараў клуба з’яўляецца не толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у свеце. Падтрымка «Ювентуса» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне і за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасцю італьянскіх імігрантаў[7].

«Ювентус» гістарычна з’яўляецца самым паспяховым клубам у італьянскім футболе і адным з самых тытулаваных у свеце[8]. «Ювентус» мае рэкордныя 36 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 14 перамог у розыгрышах італьянскага кубка і 9 перамог у нацыянальным Суперкубку, а таксама адзінаццаць перамог у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клуб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клубам Італіі і другім клубам Еўропы XX стагоддзя[9].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на ліпень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Польшча Бр Войцех Шчэнсны 1990
2 Італія Аб Мація Дэ Шылья 1992
4 Нідэрланды Аб Матэйс дэ Лігт 1999
5 Бразілія ПА Артур 1996
6 Бразілія Аб Данілу 1991
7 Італія ПА Федэрыка К’еса 1997
9 Сербія Нап Душан Улахавіч 2000
10 Францыя ПА Поль Пагба 1993
11 Калумбія ПА Хуан Куадрада 1988
12 Бразілія Аб Алекс Сандру 1991
14 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Уэстан Мак-Кені 1998
17 Італія Аб Лука Пелегрыні 1999
Пазіцыя Імя Год нараджэння
18 Італія Нап Мойзэ Кін 2000
19 Італія Аб Леанарда Банучы 1987
21 Бразілія Нап Каю Жоржы 2002
22 Аргенціна Нап Анхель Дзі Марыя 1988
23 Італія Бр Карла Пінсолья 1990
24 Італія Аб Даніэле Ругані 1995
25 Францыя ПА Адрыен Раб’ё 1995
27 Італія ПА Мануэль Лакатэлі 1998
28 Швейцарыя ПА Дэніс Закарыя 1996
36 Італія Бр Мація Перын 1992
41 Італія ПА Ханс Нікалусі 2000

Зноскі

  1. https://www.juventus.com/media/native/investor-relations-docs/Relazione%20finanziaria%20annuale%20al%2030%20giugno%202019_web.pdf
  2. «Juventus Football Club: The History». Juventus Football Club S.p.A
  3. «Andrea Agnelli: the 25th chairman of Juventus» Архівавана 24 студзеня 2012.. Juventus F.C. S.p.A
  4. Hazzard, Patrick; Gould, David (2001). «Fear and loathing in world football». Berg Publishers. pp. 209, 215. ISBN 1-85973-463-4.
  5. «Inter-Juve, resto del mondo contro il made in Italy» Архівавана 29 жніўня 2013.. Corriere dello Sport.
  6. Giovanni Arpino. «Quando si dice Juventus…». La Stampa. p. 19.
  7. «Juventus F.C.: nasce l’Associazione Piccoli Azionisti». Borsa Italiana S.p.A. 24
  8. «Juventus building bridges in Serie B» Архівавана 23 лютага 2015.. Fédération Internationale de Football Association.
  9. «Europe’s club of the Century» Архівавана 24 мая 2012.. International Federation of Football History & Statistics.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]