ФК Сасуола
Выгляд
| Сасуола | |||
|---|---|---|---|
| Поўная назва | Unione Sportiva Sassuolo Calcio SRL | ||
| Заснаваны | 1922 | ||
| Горад | Сасуола, Італія | ||
| Стадыён |
Чыта дэль Трыкалорэ, Рэджа-Эмілія Умяшчальнасць: 20 084 |
||
| Уладальнік | Mapei[d] | ||
| Галоўны трэнер | |||
| Чэмпіянат | Серыя A | ||
| 2021/22 | 11 месца | ||
| Сайт | Афіцыйны сайт | ||
| |||
«Сасуола» (італ.: Sassuolo) — італьянскі футбольны клуб з горада Сасуола, рэгіён Эмілія-Раманья. Заснаваны ў 1922 годзе. У цяперашні час клуб выступае ў Серыі A, пры гэтым толькі з сезона 2013/14 клуб упершыню прабіўся ў найвышэйшы італьянскі дывізіён. У сувязі з тым, што мясцовы стадыён у Сасуола не мае неабходнай ліцэнзіі на правядзенне матчаў Серыі А, клуб свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Чыта дэль Трыкалорэ» ў суседнім горадзе Рэджа-Эмілія, які быў набыты клубам у снежні 2013 года. Першую перамогу ў Серыі A ў гісторыі клуба «Сасуола» атрымаў у хатняй гульні супраць «Балонні» (2:1), дзякуючы галам Берардзі і Флора Флорэса[2].