Алег Ігнатавіч Семянкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Ігнатавіч Семянкоў
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1935(1935-06-04) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1966)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія БССР

Алег Ігнатавіч Семянкоў (4 чэрвеня 1935, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1966), старшы навуковы супрацоўнік (1968), прафесар (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сконччыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Сінхронна-сочачыя сістэмы», 1959), Інстытут аўтаматыкі і тэлемеханікі АН СССР (аспірантура, 1965).

Месца работы, пасада: Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР (1961—1965), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (1965—1987, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1970 — дырэктар інстытута, загадчык лабараторыі спецыялізаваных устройстваў вылічальнай тэхнікі), Мінскі НДІ прыборабудавання (з 1987, начальнік аддзялення), Інстытут радыяцыйнай бяспекі (з 1991, намеснік дырэктара), Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1993, намеснік дырэктара, в. а. дырэктара), Прэзідыум НАН Беларусі (з 1998, намеснік вучонага сакратара, начальнік аддзела міжнародных сувязей), Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 2002, аддзел сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій, вядучы навуковы супрацоўнік).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: тэорыя сістэм аўтаматызаванага праектавання; тэхнічныя і праграмныя сродкі сістэм камп’ютарнай графікі; геаметрычнае мадэляванне і апаратна-праграмныя комплексы САПР у машына- і прыборабудаванні.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія БССР (1978), Дзяржаўная прэмія СССР (1985).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Семянкоў Алег Ігнатавіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 322.
  • Семенков Олег Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 628—629.
  • Семенков Олег Игнатьевич // Объединенный институт проблем информатики НАН Беларуси : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 75—78.