Алег Аляксандравіч Чмырыкаў
Поўнае імя | Алег Аляксандравіч Чмырыкаў | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 лютага 1996[1] (24 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 14 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Алег Чмырыкаў (нар. 8 лютага 1996, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у сістэме магілёўскага «Дняпра», аднак у маладым узросце трапіў у «Гомель», з 2013 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.
Улетку 2015 года, пасля таго як з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, быў пераведзены ў першую каманду. 14 верасня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча супраць «Мінска» (0:1). Пазней замацаваўся ў асноўнай камандзе «Гомеля», але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2016 ужо трывала гуляў у стартавым складзе, правёў усе 26 матчаў у Першай лізе і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.
У Вышэйшай лізе страціў трывалае месца ў складзе. У маі 2017 года гуляў у стартавым складзе каманды, пазней зноў стаў заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне» да канца сезона[2]. У складзе бабруйскага клуба здолеў замацавацца ў аснове. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Гомель».
У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з гомельскай камандай, а пазней далучыўся да магілёўскага «Дняпра», які ў сакавіку 2018 года ўзяў абаронцу ў арэнду на сезон[3]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе магіляўчан, аднак у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў жніўні і зноў стаў іграком стартавага складу.
У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Дняпро»[4] і неўзабаве падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. Згуляў за каманду ў пяці матчах у пачатку сезона, пасля чаго страціў месца на полі. У ліпені 2019 года пакінуў «Слуцк»[6]. Неўзабаве накіраваўся на прагляд у «Віцебск», але не падышоў[7].
У жніўні 2019 года стаў іграком светлагорскага «Хіміка»[8], дзе быў трывалым іграком асновы. У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і неўзабаве падпісаў кантракт[9].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Гомель | ![]() |
18 | 0 |
2014 | дубль | Гомель | ![]() |
25 | 0 |
2015 | Д1 | Гомель | ![]() |
8 | 0 |
2016 | Д2 | Гомель | ![]() |
26 | 1 |
2017 (1) | Д1 | Гомель | ![]() |
6 | 0 |
2017 (2) | Д2 | Белшына | ![]() |
15 | 1 |
2018 | Д1 | Дняпро | ![]() |
13 | 0 |
2019 (1) | Д1 | Слуцк | ![]() |
5 | 0 |
2019 (2) | Д2 | Хімік | ![]() |
12 | 0 |
Зноскі
- ↑ Oleg Chmyrikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Защитник "Гомеля" Чмыриков перешел в "Белшину"
- ↑ Чмыриков отдан в аренду "Днепру"
- ↑ 11 футболистов покинули "Днепр"
- ↑ Чмыриков стал игроком "Слуцка"
- ↑ Савостьянов и Чмыриков покидают "Слуцк"
- ↑ Печенин может покинуть "Витебск", Матеус и Чмыриков не подошли клубу
- ↑ Чмыриков сменил "Слуцк" на "Химик"
- ↑ Чмыриков перешел в "Днепр-Могилев"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)