Перайсці да зместу

Алег Аляксеевіч Кузьмін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Аляксеевіч Кузьмін
Нараджэнне 16 лістапада 1972(1972-11-16) (51 год)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды

Алег Аляксеевіч Кузьмін (нар. 16 лістапада 1972, в. Гічыцы, Івацэвіцкі раён) — беларускі настаўнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 лістапада 1972 года ў в. Гічыцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці[1].

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура»; Акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Менеджар у сістэме адукацыі»[1].

Працаваў настаўнікам пачатковых класаў, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Івацэвіцкага раёна, дырэктарам Яглевіцкай сярэдняй школы, сярэдняй школы № 3 г. Івацэвічы[1].

Выбіраўся дэпутатам Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў[1].

Член партыі «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Івацэвіцкай акругі № 11. Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, падзячным пісьмом Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта, Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў, граматамі і падзякамі аддзела па адукацыі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта, ганаровай граматай прэзідыума Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, граматамі і падзякамі Івацэвіцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дзвюх дачок[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]