Алег Васілевіч Бераснеў
Алег Васілевіч Бераснеў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 2014 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | дынаміка трываласці і надзейнасці машын |
Месца працы | Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт НАНБ |
Альма-матар | Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту |
Узнагароды |
![]() |
Алег Васілевіч Бе́раснеў (21 жніўня 1940, Хойнікі — 2 красавіка 2014) — беларускі вучоны ў галіне дынамікі трываласці і надзейнасці машын. Доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1986), член-карэспандэнт АН БССР (1986). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1961. Пасля з 1961 па 1964 працаваў на Валагодскім паравозавагонарамонтным заводзе. З 1964 года ў Інстытуце праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР: інжынер, кіраўнік групы, старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, намеснік дырэктара па навуковай рабоце. У 1978—2002 гг. дырэктар гэтага інстытута, у 2002—2008 гг. загадчык лабараторыяй. З 2008 галоўны навуковы супрацоўнік, намеснік загадчыка аддзялення Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаванні па прагназаванні і пошуку шляхоў павышэння надзейнасці, зніжэння дынамічнай нагружанасці і вібраакустычнай актыўнасці прывадных механізмаў машын. Распрацаваныя пры яго ўдзеле прынцыпы, правілы і парадак прагназавання надзейнасці вырабаў машынабудавання пры праектаванні адлюстраваны ў дзяржаўных стандартах і нарматыўнай тэхнічнай літаратуры. Ім развіты новы навуковы напрамак па распрацоўцы тэарэтычных асноў і інжынерных методык канструявання і разліку, стварэнню і даследаванню зубчастых колаў, якія самаўсталёўваюцца, і прывадных механізмаў на іх аснове.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 22 брашур, 108 аўтарскіх пасведчання на вынаходкі і патэнты.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Исследование влияния технологии окончательной обработки зубчатых колес на их работоспособность. М., 1971 (совм. с А. С. Соболевым).
- Пути повышения надежности машин. Мн.: Наука и техника, 1979 (совм. с И. С. Цитовичем).
- Самоустанавливающиеся зубчатые колеса. Мн.: Наука и техника, 1983.
- Аналитические методы механики в динамике приводов. Мн.: Навука і тэхніка, 1992 (совм. с А. М. Гоманом, Н. Н. Ишиным).
- Зубчатые передачи с повышенной податливостью зубьев. Мн.: Навука і тэхніка, 1993 (совм. с И. В. Жуком, А. Н. Неделькиным).
- Нормирование надежности технических систем. Мн.: Технопринт, 2004 (совм. с Ю. Л. Солитерманом, А. М. Гофманом).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), медалём «За доблесную працу», дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бе́раснеў Алег Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 106. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Берестнев Олег Васильевич // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 34. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль члена-карэспандэнта А. В. Бераснева на сайце ЦНБ НАН Беларусі
- Алег Васілевіч Бераснеў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)