Алег Рыгоравіч Арлоў
Алег Рыгоравіч Арлоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1995 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Май Вольфавіч Данцыг і Аляксандр Пятровіч Мазалёў |
Член у |
Алег Рыгоравіч Арлоў (18 ліпеня 1934, Старасакольнікі, Пскоўская вобласць — 22 красавіка 1995, Віцебск) — беларускі жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 ліпеня 1934 года ў вёсцы Старасакольнікі Пскоўскай вобласці (Расія)[1].
Скончыў у 1958 годзе Рыжскае мастацкае вучылішча імя Я. Разенталя, у 1966 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў М. Данцыга і А. Мазалёва. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года[1].
Выкладаў у 1966—1994 гадах на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, пейзажа, партрэта[1]. Эксперыментальны характар твораў спалучаецца са своеасаблівым асацыятыўна-імпрэсіяністычным бачаннем рэальнасці.
Сярод работ: тэматычныя кампазіцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941—45» (1968), «Віцебшчына гераічная і працоўная» (1968)[2], «Дэманстрацыя», «Першы дзень міру»[1], «Памяці маці» (1974)[2], «Песні Чылі», «Клятва байцоў», «Вызваленне»[1]; пейзажы «Пейзаж у Лясковічах» (1970), «Лучоса» (1970), «Віцебск» (1970), «Каток у Віцебску» (1970), «Стары замак» (1980)[2], «Восень. Поўдзень», «Віцебшчына — азёрны край»[1], «Восень у Беліцы» (1981), «Зіма ў Здраўнёве» (1985), «Плошча Перамогі» (1990), «Стары Полацк» (1993); партрэты мастакоў А. Салаўёва (1980) і А. Мемуса (1980)[2], партрэты «Студэнт», «Маці», «Паэт»[1]; нацюрморты «Бэз» (1985), «Рамонкі» (1985) і інш[2].
Творы знаходзяцца ў Полацкім краязнаўчым музеі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з Арлоў Алег Рыгоравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ а б в г д е Цыбульский, М. Л. Орлов Олег Григорьевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арлоў Алег Рыгоравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Цыбульский, М. Л. Орлов Олег Григорьевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Рыгоравіч Арлоў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 18 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці
- Памерлі 22 красавіка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі-пейзажысты Беларусі
- Мастакі-партрэтысты Беларусі