Перайсці да зместу

Алег Ігнатавіч Таўгень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алег Таўгень)
Алег Ігнатавіч Таўгень
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1962(1962-10-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 2011(2011-08-16)[1] (48 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[2] (1993)
Навуковае званне
Альма-матар

Алег Ігнатавіч Та́ўгень[3] (6 кастрычніка 1962, Валожын, Мінская вобласць — 16 жніўня 2011) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1993, Камбінаторныя метады ў тэорыі лінейных і арыфметычных груп), прафесар (1995).

Скончыў у 1984 годзе Механіка-матэматычны факультэт БДУ і працаваў стажорам-даследчыкам у Інстытуце матэматыкі Акадэміі Навук БССР. З 1992 года А. І. Таўгень працаваў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. З 1992 года прарэктар па навукова-даследчай рабоце і знешнім сувязям, з года 1999 года першы прарэктар прарэктар[4], у 2000 годзе прызначаны рэктарам Акадэміі паслядыпломнай адукацыі[5][4]. Адначасова з 1991 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе з 1998 года займаў пасаду загадчыка кафедры[3].

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па камбінаторнай тэорыі лінейных груп. Атрымаў крытэрый лінейнай выяўленасці паўпрамых здабыткаў і амальгаваных здабыткаў лінейных груп, даказаў гіпотэзу Герстэна пра неарыфметычнасць груп аўтамарфізмаў свабодных груп. аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ссрэдняй школы.

Сярод апудлікаванага:

  • Конечная ширина арифметических подгрупп Шевалле ранга 2 // Докл. АН СССР. 1990. Т. 310, № 4;
  • Ограниченная порождаемость групп Шевалле над кольцами S-целых алгебраических чисел // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1990. Т. 35, № 1;
  • Bounded generation of normal and twisted Chevalley groups over the rings of S-integers // Contemp. Math. 1992. V. 131, part 1;
  • Школьный электронный учебник математики: технология разработки и использования. / Н. М. Рогановский, Е. Н. Рогановская, О. И. Тавгень. // Матэматыка: праблемы выкладання, 2007, № 2.