Алег Уладзіміравіч Чысцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Уладзіміравіч Чысцік
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1940(1940-10-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 2014(2014-11-23) (74 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Алег Уладзіміравіч Чысцік (20 кастрычніка 1940, в. Клімаўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 23 лістапада 2014) — беларускі аграглебазнавец, аграхімік. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1969).

Працаваў у інстытуце «Латдзіпразем» (г. Рыга, Латвія, з 1969, інжынер), Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі (з 1970, навуковы супрацоўнік), Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава (Мінск, 1992—2012, дырэктар дэпартамента Міжнароднага вышэйшага каледжа, у 1999—2006 — загадчык кафедры экалагічнага маніторынгу, з 2006 — прафесар кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту).

Навуковыя інтарэсы: фізіка-хімічныя асаблівасці эрадзіраваных глебаў, захаванне і абнаўленне іх урадлівасці; гарызантальная міграцыя радыенуклідаў у аграэкасістэмах і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Агрохимические свойства дерново-подзолистых пылевато-суглинистых эродированных почв и особенности применения удобрений : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.04 ; 06.01.03 / Чистик Олег Владимирович. — Минск, 1992.
  • Агрохимическая характеристика эродированных дерново-подзолистых почв Центральной части БССР и эффективность удобрений на них : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.04 / Чистик Олег Владимирович. — Рига, 1979.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чысцік Алег Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 321. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Чистик Олег Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 548.
  • Чистик Олег Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 476.
  • Памяти товарища : [Чистик Олег Владимирович : некролог] / С. С. Позняк [и др.] // Экологический вестник. — 2014. — № 4. — С. 118.