Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Ранейшыя назвы | Міжнародны вышэйшы каледж па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава, Міжнародны інстытут па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава, Міжнародны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава |
Англійская назва | англ.: International Sakharov Environmental Institute |
Заснаваны | 1992 |
Дэкан | Алег Іванавіч Родзькін |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, Даўгабродская вул., 23 |
iseu.bsu.by |
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава БДУ (руск.: Международный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова БГУ) — структурнае падраздзяленне БДУ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў студзені 1992 года ў сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі спецыялістаў-радыеэкалагаў для барацьбы з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Першыя два навучальныя гады ўніверсітэт ажыццяўляў падрыхтоўку студэнтаў, якія скончылі два курсы іншых вышэйшых навучальных устаноў, з 1994/1995 навучальнага года перайшоў да паўнавартаснай падрыхтоўкі спецыялістаў. За перыяд існавання неаднаразова змянялася назва:
- Міжнародны вышэйшы каледж па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава (1992—1995 гг.);
- Міжнародны інстытут па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава (1995—1999 гг.);
- Міжнародны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава (1999—2001 гг);
- Установа адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава» (з 2001 года).
25 лістапада 2005 года кіраўнікамі ўрадаў краін СНД падпісана рашэнне аб наданні ўстанове адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава» статусу базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па экалагічнай адукацыі.
27 мая 2015 года апублікавана Пастанова Савета Міністраў № 450, згодна з якой Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт імя А. Дз. Сахарава выключаны з пераліку дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Беларусі, і далучаны да комплексу БДУ як Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава БДУ[1]. З гэтага часу па 2023 год дырэктарам Інстытута з’яўляўся С. А. Маскевіч[2]. У 2023 годзе дырэктарам прызначаны Алег Іванавіч Родзькін[3].
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Міхайлавіч Люцко (1992[4]—1998),
- Аляксандр Антонавіч Мілюцін (1998—2003),
- Сямён Пятровіч Кундас (2003—2013),
- Валерый Іванавіч Дунай (2013—2015)[2].
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Аляксандравіч Маскевіч (2015—2023)
- Алег Іванавіч Родзькін (з 2023)
Вядомыя выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Аляксеевіч Грыцанаў (1958—2011) — беларускі філосаф, сацыёлаг, гісторык, культуролаг, рэлігіязнаўца і публіцыст.
- Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч (нар. 1948) — беларускі гісторык, публіцыст і палітычны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Международный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова БГУ Архівавана 29 красавіка 2017.//BUDNY.BY
- ↑ а б Это наша история Архівавана 6 мая 2017. // Сайт Інстытута
- ↑ В экологическом институте им. А. Д. Сахарова назначили нового директора
- ↑ да 1994 г. дырэктар установы, якая на той час была каледжам