Алег Фёдаравіч Леўшуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Фёдаравіч Леўшуноў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 22 жніўня 1964(1964-08-22) (59 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Алег Фёдаравіч Леўшуноў (22 жніўня 1964, в. Малыя Нямкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 жніўня 1964 года ў в. Малыя Нямкі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Атыраускі педагагічны інстытут (Казахская ССР), настаўнік біялогіі; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, практычны псіхолаг; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар сацыяльнай сферы.

Працаваў аграномам саўгаса «Паўночны» Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці; кіраўніком ваеннай падрыхтоўкі сярэдняй школы № 1 г. Гур’ева Казахскай ССР; намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 35 г. Гомеля; намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 26 г. Гомеля; дырэктарам сярэдняй школы № 11 г. Гомеля; начальнікам аддзела адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана», «15 гадоў вываду савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан», «20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «90 год міліцыі Беларусі»,«За працоўныя заслугі» (2019)[1]; нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»; ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР; ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]