Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца

1.Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы доўг у Рэспубліцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 г. па люты 1989 г.;

2.вайскоўцы Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, працаўнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у гераіцка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечванне памяці паўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сямей загінуўшых.
Падставы ўзнагароджання У гонар воінаў, якія ўдзельнічалі ў Афганскай вайне.
Дата заснавання 8 студзеня 2009
Статус уручаецца

Юбіле́йны меда́ль «20 год вы́ваду саве́цкіх во́йскаў з Афганіста́на» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 8 студзеня 2009 г.

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль прысуджаецца ў гонар воінаў, якія ўдзельнічалі ў Афганскай вайне.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:

  • Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы доўг у Республіцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 г. па люты 1989 г.;
  • вайскоўцы Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, працаўнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у гераіцка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечванне памяці паўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сямей загінуўшых.

Агульны тыраж медалёў склаў 32000 штук. Вытворчасцю медалёў займалася прадпрыемства «СЭНС-ГЕРАЛЬДЫКА»