Медаль «За адвагу» (Беларусь)
| Медаль «За адвагу» | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| Арыгінальная назва | Медаль «За адвагу» | ||
| Краіна | Беларусь | ||
| Тып | Медаль | ||
| Каму ўручаецца | Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. | ||
| Кім уручаецца | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь | ||
| Падставы ўзнагароджання |
За асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя: 1. у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў; 2. пры выкананні воінскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян; 3. пры выратаванні людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця. |
||
| Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
| Першае | 22 кастрычніка 1996 | ||
| Колькасць | 135 | ||
| Чарговасць узнагарод | |||
| Старэйшая | Ордэн Маці | ||
| Малодшая | Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» | ||
Меда́ль «За адва́гу» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль прысуджаецца за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя:
- у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў;
- пры выкананні воінскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян;
- пры выратаванні людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Нашэнне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль «За адвагу» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці ордэнаў размяшчаецца пасля іх.
