Алег Аляксандравіч Чмырыкаў
Поўнае імя | Алег Аляксандравіч Чмырыкаў | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 лютага 1996[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Алег Чмырыкаў (нар. 8 лютага 1996, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у сістэме магілёўскага «Дняпра», аднак у маладым узросце трапіў у «Гомель», з 2013 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.
Улетку 2015 года, пасля таго як з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, быў пераведзены ў першую каманду. 14 верасня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча супраць «Мінска» (0:1). Пазней замацаваўся ў асноўнай камандзе «Гомеля», але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2016 ужо трывала гуляў у стартавым складзе, правёў усе 26 матчаў у Першай лізе і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.
У Вышэйшай лізе страціў трывалае месца ў складзе. У маі 2017 года гуляў у стартавым складзе каманды, пазней зноў стаў заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне» да канца сезона[2]. У складзе бабруйскага клуба здолеў замацавацца ў аснове. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Гомель».
У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з гомельскай камандай, а пазней далучыўся да магілёўскага «Дняпра», які ў сакавіку 2018 года ўзяў абаронцу ў арэнду на сезон[3]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе магіляўчан, аднак у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў жніўні і зноў стаў іграком стартавага складу.
У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Дняпро»[4] і неўзабаве падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. Згуляў за каманду ў пяці матчах у пачатку сезона, пасля чаго страціў месца на полі. У ліпені 2019 года пакінуў «Слуцк»[6]. Неўзабаве накіраваўся на прагляд у «Віцебск», але не падышоў[7].
У жніўні 2019 года стаў іграком светлагорскага «Хіміка»[8], дзе быў трывалым іграком асновы. У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Дапамог клубу па выніках сезона 2020 выйграць Другую лігу, у 2021 годзе гуляў за каманду ў Першай лізе, пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па выніках паседжання Кантрольна-дысцыплінарнага камітэта АБФФ быў дыскваліфікаваны на адзін год і аштрафаны на 2900 рублёў за парушэнні Кодэкса паводзін і спартыўнай сумленнасці[10]. У студзені 2022 года пакінуў «Дняпро»[11].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Гомель | 18 | 0 | |
2014 | дубль | Гомель | 25 | 0 | |
2015 | Д1 | Гомель | 8 | 0 | |
2016 | Д2 | Гомель | 26 | 1 | |
2017 (1) | Д1 | Гомель | 6 | 0 | |
2017 (2) | Д2 | Белшына | 15 | 1 | |
2018 | Д1 | Дняпро | 13 | 0 | |
2019 (1) | Д1 | Слуцк | 5 | 0 | |
2019 (2) | Д2 | Хімік | 12 | 0 | |
2020 | Д3 | Дняпро | 21 | 1 | |
2021 | Д2 | Дняпро | 21 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Oleg Chmyrikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Защитник "Гомеля" Чмыриков перешел в "Белшину" (руск.). football.by (3 жніўня 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Чмыриков отдан в аренду "Днепру" (руск.). football.by (6 сакавіка 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ 11 футболистов покинули "Днепр" (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Чмыриков стал игроком "Слуцка" (руск.). football.by (13 снежня 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Савостьянов и Чмыриков покидают "Слуцк" (руск.). football.by (17 ліпеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Печенин может покинуть "Витебск", Матеус и Чмыриков не подошли клубу (руск.). football.by (30 ліпеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Чмыриков сменил "Слуцк" на "Химик" (руск.). football.by (21 жніўня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Чмыриков перешел в "Днепр-Могилев" (руск.). football.by (23 студзеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ КДК АБФФ дисквалифицировал Чмырикова на год, Штыгеля пожизненно (руск.). football.by (2 снежня 2021). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Чмыриков и Жесткин расстались с "Днепром", Гусев продлил контракт (руск.). football.by (4 студзеня 2022). Праверана 17 красавіка 2024.