Алена Вячаславаўна Сумко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Вячаславаўна Сумко
Дата нараджэння 1978(1978)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар

Алена Вячаславаўна Сумко (нар. у 1978, г. Наваполацк Віцебскай вобл.) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Наваполацку ў 1978 годзе. Скончыла ў 2000 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2001 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2001-2004 гадах навучалася ў аспірантуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2004-2005 гадах праходзіла стажыроўку ва Універсітэце імя Адама Міцкевіча ў Познані.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніла 10 кастрычніка 2008 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Тэма дысертацыі: «Дзяржаўная палітыка ў кнігавыдавецкай справе БССР (19191941 гг.)». 5 студзеня 2011 года рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь ёй было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

З часу заканчэння ўніверсітэта і па сёняшні дзень працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: з'яўлялася асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры гісторыі і сацыялогіі, сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, айчыннай і ўсеагульнай гісторыі; займала пасаду намесніка дэкана інжынерна-тэхналагічнага факультэта, працавала ў прыёмнай камісіі гэтай вышэйшай навучальнай установы. Сёння з'яўляецца дацэнтам кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца даследаваннем праблем грамадска-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцця Савецкай Беларусі ў міжваенны перыяд, даследаваннем праблем рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі савецкіх уладаў на беларускіх землях у 1920-1930-я гады, гісторыяй штодзённасці насельніцтва Беларускага Паазер'я ў ХХ стагоддзі, даследуе гісторыю гандлю, таварна-грашовых адносін і гаспадарчых працэсаў на беларускіх землях на парцягу ХХ стагоддзя, ажыццяўляе гісторыка-краязнаўчае і гісторыка-этнаграфічнае вывучэнне гарадскога і сельскага насельніцтва Паўночнай Беларусі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выбраныя навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Матэрыяльна-тэхнічнае і кадравае забеспячэнне кнігавыдавецтва БССР з 1919 па 1941 год / Сумко А. В. // Веснік Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. — 2009. ― № 6. ― С. 26―31.
  • Роля і месца цэнзурных органаў у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў кнігавыдавецкай справе БССР з 1919 па 1929 год / А. В. Сумко // Ученые записки / Витебский государственный университет им. П. М. Машерова. — 2010. ― Т. 9. ― С. 135―141.
  • «Прыдзвінскія калумбы». Старонкі штодзённага жыцця ранняга Наваполацка (1958—1959 гг.) / А. В. Сумко // ARCHE Пачатак. – 2011. - № 10. – С. 182-205.
  • Кнігавыдавецкая прадукцыя БССР у сярэдзіне 1920-х гадоў / А. В. Сумко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2013. ― № 1. ― С. 71―76.
  • Восстановление и развитие розничной торговли в Полоцкой области в первое послевоенное десятилетие / Сумко Елена Вячеславовна // Гермес / Министерство торговли Республики Беларусь. — 2015. ― № 4. ― С. 80―87.
  • Жизнеобеспечение населения г. Полоцка в первые послевоенные годы / А. И. Корсак, Е. В. Сумко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. ― № 9. ― С. 168―173.
  • Советская розничная торговля БССР второй половины 1940-х годов, отраженная в фондах Национального архива Республики Беларусь / Елена Сумко // Працы Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю. — Мінск, 2015. ― Вып. 1. ― С. 102―108.
  • Первые дни бескарточной торговли в послевоенной БССР / Елена Сумко // Працы Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю. — Мінск, 2017. ― Вып. 2. ― С. 137―144.
  • Эканамічны і сацыякультурны аспект самагонаварэння ў сельскім ландшафце Паўночнай Беларусі ў другой палове 1940-х ― 1960-х гг. / А. В. Сумко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2018. ― № 9. ― С. 127―135 .
  • Абмен і гандаль у беларускім традыцыйным грамадстве як прадмет этналагічнага даследавання / А. В. Сумко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2018. ― № 1. ― С. 54―58.
  • Выжыванне пасля вызвалення: вёска Паўночнай Беларусі ў дыскурсе вуснай гісторыі 1944―1945 гг. / А. В. Сумко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2019. ― № 9. ― С. 65―72.
  • Легальныя і крымінальныя спосабы жыццезабеспячэння беларускай вёскі ў перыяд пасляваеннага аднаўлення (на прыкладзе Полацкай вобласці) / А. В. Сумко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2019. ― № 1. ― С. 55―62.

Вучэбныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • История западных славян: учеб.-метод. компл. / Е. В. Сумко. - Новополоцк: ПГУ, 2010. - 220 c.
  • История южных славян: учеб.-метод. компл. / П. И. Мишин, Е. В. Сумко. - Новополоцк: ПГУ, 2010. - 146 c.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]