Перайсці да зместу

Алена Сяргееўна Цялькова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Сяргееўна Цялькова
Дата нараджэння 7 мая 1944(1944-05-07) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР Народны артыст Беларусі

Алена Сяргееўна Цялькова (нар. 7 мая 1944, г. Пінск, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская спявачка (сапрана). Заслужаная артыстка БССР (1991). Народная артыстка Беларусі (2012).

Скончыла ў 1970 годзе Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі. З 1966 года салістка жаночага вакальнага квартэта «Купалінка», з 1988 года адна са стваральніц, мастацкі кіраўнік і салістка аднайменнай фалькгрупы.

Валодае голасам сакавітага тэмбру, шырокім пеўчым дыяпазонам. Адраджае традыцыі беларускага музычна-песеннага мастацтва, збірае беларускі народны песенны фальклор, які ў рэпертуары групы выконваецца ў рэгіянальных традыцыях спеваў (пераважна Мінскага, Брэсцкага і Гомельскага раёнаў). Аўтар музычных кампазіцый «Купалле», «На кірмашы», «Прыйдзі, вясна», апрацовак беларускіх народных песень. Адна з аўтараў кінафільмаў «Квартэт „Купалінка“», «Спявае „Купалінка“», «Купалінка».

Зноскі