Алена Уладзіміраўна Зеркаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Уладзіміраўна Зеркаль
укр.: Олена Володимирівна Зеркаль
Нараджэнне 24 чэрвеня 1973(1973-06-24) (50 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны Honored Lawyer of Ukraine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Уладзіміраўна Зеркаль (укр.: Олена Володимирівна Зеркаль; нар. 24 чэрвеня 1973, Кіеў, Украінская ССР, СССР) — украінскі дзяржаўны дзеяч, намеснік міністра замежных спраў Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі з 2014 года. Таксама на працягу 12 гадоў працавала ў Міністэрстве юстыцыі Украіны пачынаючы з 2001 года ў якасці дырэктара Дэпартамента міжнароднага права (2001—2005), дырэктара Дзяржаўнага дэпартамента па гарманізацыі заканадаўства (2005—2011) і ў якасці дырэктара Дэпартамента па сувязях з органамі дзяржаўнай улады (2011—2013).[1]

Саветнік старшыні праўлення Нафтагаза[2].

Валодае украінскай, рускай, англійскай і французскай мовамі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Са студзеня 1991 года па люты 1992 года — лабарант у Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Т. Р. Шаўчэнкі.

З лютага 1992 года па май 1994 года — сакратар генеральнага дырэктара кампаніі «Инсофттех».

З мая 1994 года па чэрвень 2000 года — юрысконсульт ЗАТ «Укрпобуттехника».

У 1998 годзе скончыла юрыдычны факультэт Нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі.

У Міністэрстве юстыцыі[правіць | правіць зыходнік]

Са снежня 2001 года па студзень 2005 года — намеснік дырэктара, а затым дырэктар дэпартамента міжнароднага права Міністэрства юстыцыі.

Са студзеня 2005 года па красавік 2011 года — дырэктар Дзяржаўнага дэпартамента па пытаннях адаптацыі заканадаўства ў Міністэрстве юстыцыі.

У 2005 годзе — прадстаўнік Украіны на канферэнцыі Украіны і Польшчы па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.[3]

У 2006 годзе — член пастаяннай ўкраінска-літоўскай камісіі па еўрапейскай інтэграцыі.[4]

З 2007 года па 2013 год — член украінскай дэлегацыі па заключэнні пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам.[5][6]

У 2008 годзе скончыла Інстытут міжнародных адносін пры Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Т. Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны» і атрымала ступень магістра міжнародных адносін.

Улетку 2008 года — украінскі дэлегат на перамовах з Еўрапейскай камісіяй адносна рамачнага пагаднення паміж Еўрапейскай супольнасцю і Украінай.[7]

У 2010 годзе — член украінскай дэлегацыі на перамовах з Еўрапейскай камісіяй адносна ўнясення паправак у Пагадненне паміж Украінай і ЕС аб спрашчэнні афармлення віз.[8]

З красавіка 2011 года па май 2013 года — дырэктар дэпартамента ўзаемадзеяння з органамі ўлады Міністэрства юстыцыі Украіны.

З 2011 года — член калегіі Дзяржаўнай пенітэнцыярнай службы Украіны.[9]

У 2012 годзе — член Міжведамаснага каардынацыйнага савета па пытаннях стварэння электроннага рэестра пацыентаў Міністэрства аховы здароўя.[10]

З 2012 года — член калегіі Дзяржаўнай рэгістрацыйнай службы Украіны.[11]

10 красавіка 2013 года — удзельнік сесіі Вярхоўнай Рады па пытаннях правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў і міжнацыянальных адносін.[12]

Намеснік міністра замежных спраў[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 2014 года распараджэннем прэм’ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка была прызначаная намеснікам міністра замежных спраў Украіны[13] ў якасці аднаго з самых вопытных спецыялістаў у галіне еўрапейскай інтэграцыі. Яна прымала ўдзел ва ўсіх раўндах перамоваў па палітычнай і эканамічнай частцы пагаднення аб асацыяцыі, прадстаўляючы Міністэрства юстыцыі Украіны.

Алена Зеркаль таксама прадстаўляла Украіну з 6 па 9 сакавіка 2017 года ў Міжнародным судзе ў Гаазе,[14] у ходзе публічных слуханняў, абвінавачваючы Расію ў падтрымцы міжнароднага тэрарызму і парушэннях правоў чалавека на акупаваных і некантралюемых тэрыторыях Украіны, уключаючы Крым і часткі Данбаса.

20 лістапада 2019 года ў інтэрв’ю ў праграме «Он воно як» («Вось яно як») А. Зеркаль абвясціла аб намеры сысці ў адстаўку[15]. 28 лістапада яна афіцыйна падала заяву аб уласнай адстаўцы[16].

Работа пасля адстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

Са студзеня 2020 года Зеркаль была саветніцай тагачаснага старшыні праўлення «Нафтагаза» Андрэя Кобалева і прадстаўляла яго ў сувязях са стэйкхолдэрамі[17][18]. З 14 мая 2020 ўзначальвала абарону «Нафтагаза» у судах з Газпромам і РФ[19][20].

З 1 чэрвеня 2021 года — саветніца міністра энергетыкі Украіны Германа Галушчанка[21][22].

Іншыя віды дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Homepage / About MFA / MFA Structure / MFA Leadership / Ms. Olena Zerkal(недаступная спасылка) (22 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2017. Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Зеркаль назначили советником председателя правления Нафтогаза. Укринформ (29 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2020. Праверана 29 января 2020.
  3. Ukrainian experts explored the experience of Poland in European integration, 05.09.2005. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2018. Праверана 13 красавіка 2018.
  4. MINISTRY OF ECONOMY OF UKRAINE ORDER 04.05.2006 N 159 On ensuring the Second meeting of the Standing Ukrainian-Lithuanian Commission for European Integration(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 13 красавіка 2018.
  5. DECREE OF THE PRESIDENT OF UKRAINE #76/2007 on the delegation of Ukraine for participation in negotiations with the EU on the Association Agreement.
  6. DECREE OF THE PRESIDENT OF UKRAINE № 804/2010 on certain issues negotiations with EU on Association Agreement between Ukraine and the European Union Архівавана 17 верасня 2014.
  7. РОЗПОРЯДЖЕННЯ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 234/2008-рп On delegation of Ukraine for participation in negotiations with the European Commission on the conclusion of the Framework Agreement between the European Community and Ukraine on the general principles of Ukraine’s participation in Community programs(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2014. Праверана 7 красавіка 2022.
  8. Yanukovych caused an delegation to the negotiations with the European Commission on visa facilitation(недаступная спасылка)
  9. STATE EXECUTIVE SERVICE OF UKRAINE ORDER 26.09.2011, the № 37/2 on approval of the Board of the State Penitentiary Service of Ukraine(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 студзеня 2020.
  10. MINISTRY OF HEALTH OF UKRAINE ORDER N 611 03.08.2012, Kyiv. On the establishment of the Interagency Coordinating Council for the construction of an electronic register of patients(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2014. Праверана 13 красавіка 2018.
  11. State Registration Service UKRAINE ORDER 24.01.2012 № 103 on the formation of Board of the State Registration Service of Ukraine(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 13 красавіка 2018.
  12. Verkhovna Rada session on Human Rights, National Minorities and International Relations «Collection and use of personal information of individuals in the context of human rights»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2017. Праверана 13 красавіка 2018.
  13. Про призначення Зеркаль О.В. заступником Міністра закордонних справ України з питань європейської інтеграції. Офіційний вебпортал парламенту України.
  14. It is known who will represent Ukraine in the Court of Justice against the Russian Federation. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2017. Праверана 13 красавіка 2018.
  15. Замглавы МИД Украины объявила об уходе из-за нежелания дружить с Россией Архівавана 28 лістапада 2019. / РБК, 20 ноября 2019 года
  16. Елена Зеркаль подала в отставку с поста замглавы МИД Украины Архівавана 28 лістапада 2019. / РБК, 28 ноября 2019 года
  17. Олена Зеркаль стала радником голови правління Нафтогазу. www.naftogaz.com. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021. Праверана 26 мая 2021.
  18. Зеркаль заявила, що завершила працювати в «Нафтогазі» (укр.). Радіо Свобода. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2021. Праверана 26 мая 2021.
  19. Зеркаль очолила захист "Нафтогазу" в судах проти Росії (руск.). РБК-Украина. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2020. Праверана 14 мая 2020.
  20. Зеркаль очолила захист «Нафтогазу» у справах проти Росії (укр.). Радіо Свобода. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2021. Праверана 26 мая 2021.
  21. Зеркаль після звільнення з "Нафтогазу" стала радником міністра енергетики (руск.). РБК-Украина. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 2 чэрвеня 2021.
  22. У Міненергетики повідомили, що Зеркаль стала радником міністра (укр.). Радіо Свобода. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2021. Праверана 1 чэрвеня 2021.
  23. Europe Policy Group Архівавана 3 лістапада 2018. World Economic Forum.
  24. DECREE OF THE PRESIDENT OF UKRAINE № 620/2009 On awarding state awards of Ukraine(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 окт. 2012 г..