Алесь Алехнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алесь Алехнік
Дата нараджэння: 31 ліпеня 1929(1929-07-31)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 снежня 2006(2006-12-03) (77 гадоў)

Алесь Алехнік (31 ліпеня 1929, хутар Перунова, сёння Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці2006) — дзеяч беларускай эміграцыі ў Аўстраліі.

У Аўстраліі з 1950 года. Член і шматгадовы сакратар Беларускага аб'яднання ў Аўстраліі, ад імя якога прадстаўляў беларусаў на разнастайных міжнацыянальных форумах у Аўстраліі (удзельнічаў у дзвюх Аўстралійскіх грамадзянскіх канвенцыях, быў назіральнікам у парламенце) і па-за яе межамі на канферэнцыях Антыкамуністычнай лігі народаў Азіі і Сусветнай антыкамуністычнай лігі. У канцы 1950-х гадоў займаўся выданнем інфармацыйнага бюлетэню Беларускага аб'яднання ў Аўстраліі «Новае Жыццё». У 19691982 гадах — кіраўнік Краёвага штаба Беларускага Вызвольнага Фронту ў Аўстраліі.

Аўтар кнігі ўспамін «Пад бел-чырвона-белым» (Вільня, 1999). Яго архіў, у які ўвайшлі дакументы Беларускага аб'яднання і шматлікае ліставанне, перахоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.