Алесь Галуза
Алесь Галуза | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 2001 (89 гадоў) |
Грамадзянства | |
Жонка | Ніна Іванаўна Шкрэдава |
Дзеці |
|
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, настаўнік |
Алесь Галуза, поўнае імя Аляксандр Пятровіч Галуза (4 верасня 1911, Новыя Дарогі, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 7 чэрвеня 2001[крыніца?]) — беларускі пісьменнік, настаўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Новадарожскую пачатковую і Старадарожскую сямігадовую школы.
У 1933 годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі ў 1935 годзе застаўся ў Мінску. Працаваў сталяром на мэблевым камбінаце і адначасова займаўся на вячэрнім аддзяленні рабфака. У 1938 годзе паступіў на літаратурны факультэт Мінскага настаўніцкага інстытута.
Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны на працу ў Дварышчанскую няпоўную сярэднюю школу Дзяржынскага раёна.
У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў накіраваны на працу ў Негарэльскую сярэднюю школу.
У 1949 годзе быў незаконна рэпрэсіраваны і адпраўлены на поўнач, дзе працаваў у шахтах Варкуцінскага вугальнага басейна.
Пасля рэабілітацыі працаваў настаўнікам у Негарэльскай сярэдняй школе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першае апавяданне «Упаляваў» надрукавана ў стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень» у 1962 годзе. З таго часу многія апавяданні і казкі пісьменніка надрукаваны ў раённай газеце «Сцяг Кастрычніка», часопісах «Вясёлка» і «Бярозка».
У 1971 годзе выйшла першая кніжка А. Галузы — «Штукары», у 1978 годзе — «Шыльда на дроце». У 1993 годзе ў часопісе «Маладосць» змешчана аўтабіяграфічная аповесць «Дарога праз пакуты»[1].
«Шыльда на дроце» зборнік апавяданняў пра вялікія і малыя падзеі, у якіх відаць характар чалавека, пра ўчынкі, з якіх пачынаецца мараль, мужнасць, годнасць, пра сяброўства, пра штодзённыя адкрыцці, якія адбываюцца ў дзяцінстве.
Твора
[правіць | правіць зыходнік]- Галуза, А. Штукары : апавяданні / Алесь Галуза. — Мінск : Беларусь,1971.-78с.
- Зборнік апавяданняў пра жыццё, вучобу, дапамогу дарослым у працы школьнікаў 70-х гадоў ХХ ст.
- Галуза, А. Шыльда на дроце : апавяданні / Алесь Галуза. — Мінск : Маст.літ., 1978. — 88с.
- Галуза, А. Абноўка: апавяданне / А. Галуза // Сцяг Кастрычніка. — 1992. — 15 красавіка.
- Галуза, А. Аварыя: апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка. — 1991. −16 лютага.
- Галуза, А. Баравінка: апавяданне / А. Галуза. — 1971. — 12 чэрвеня.
- Галуза, А. Бумажнік: апавяданне // Сцяг Кастрычніка. — 1963. — 29 жніўня. — С. 4.
- Галуза, А. Ведзьма : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка. — 1994. — 10 кастрычніка.
- Галуза, А. Дарога праз пакуты / Алесь Галуза // Маладосць. — 1993.-№ 2,3.
- Галуза, А. І яна любіць ласку : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-13 кастрычніка.
- Галуза, А. Каляровая паштоўка: апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1989.-12 сакавіка.
- Галуза, А. Крылы: гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1987.-8 жніўня.
- Галуза, А. Марыся: гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1986.-8 сакавіка.
- Галуза, А. Медаль: апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-4 красавіка.
- Галуза, А. Пераблыт: гумарыстычнае апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1986.-20 лютага.
- Галуза, А. Пра казку і байку : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1987.-22 чэрвеня.
- Галуза, А. Рукавічка : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1991.-20 студзеня.
- Галуза, А. Сахачык : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1988.-20 верасня.
- Галуза, А. Стрэл … у хаце : гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1989.-6 мая.
- Галуза, А. Чаму пеўнік прыгажэйшы за курачку : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1987.-18 верасня.
- Галуза, А. Чый след? : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1988.-10 чэрвеня.
- Галуза, А. «Штукары» : апавяданне / А. Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1965.-25 лістапада.
- Галуза, А. Шыка і Кеша : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-3 сакавіка.
- Галуза, А. Яблыкі : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-26 жніўня.
- Галуза, А. Як завецца тая вёска? : гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-27 красавіка.
- Галуза, А. Як песня, як музыка : гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-5 снежня.
- Галуза, А. Як сякера шукала прыгожую ёлку : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1990.-24 лістапада.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Алесь Галуза Архівавана 12 жніўня 2022 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шыльда на дроце : апавяданні / Алесь Галуза; [мастак А. А. Аблажэй]. — Мінск, 1978. (Інфармацыя: форма імя на рускай мове — Галуза Александр Петрович.)